Уважлівы чытач
У Козенскай сельскай бібліятэцы для юных чытачоў прайшла віктарына-гульня «Уважлівы чытач» у рамках дэкады беларускай і краязнаўчай кнігі «Родная мова — бясцэнная спадчына».
Бібліятэкар нагадала юным чытачам пра тое, што 21 лютага адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы і запытала, якія беларускія казкі, або якіх беларускіх казачнікаў яны ведаюць.
Далей, дзецям прапанавалася праверыць свае веды, паўдзельнічаў у наступных гульнёвых конкурсах: «Пазнай казку па пачатку», «Лепшы казачнік», «Пазнай казку па героях», «Крыжаванка», «Складзі казку», «Адгадай-ка». Дзецям спадабалася ўдзельнічаць у мерапрыемствы, яны з задавальненнем і цікавасцю выконвалі заданні, якія патрабавалі быць уважлівымі, за што атрымалі прызы.
25 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter