Геній свайго часу — Іван Мележ
У Козенскай сельскай бібліятэцы праходзілі літаратурныя хвілінкі «Геній свайго часу — Іван Мележ». Бібліятэкары знаёмілі карыстальнікаў з літаратурнай спадчынай пісьменніка, з цікавымі і малавядомыя фактамі з яго жыцця.
На кніжнай выставе «Пясняр Палесся — Іван Мележ» экспанаваліся як творы аўтара, так і літаратурна-публіцыстычныя артыкулы, лісты і дзённікі пісьменніка. Увазе чытачоў былі прадстаўлены цікавыя і малавядомыя факты з жыцця пісьменніка. Усе ведаюць яго «Палескую хроніку», але не ніхто не задумваўся, што Мележ хацеў стварыць 5 яе раманаў. Два не напісаных рамана нават мелі назвы «За асакою бераг» и «Праўда вясны».
Многія з чытачоў заўсёды з цікавасцю адносяцца да яго творчасці, час ад часу перачытваюць яго знакамітыя творы.
6-24 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter