Весела з «Вясёлкай»
У гарадской дзіцячай бібліятэцы №4 у рамках дэкады беларускай кнігі «Родная мова — бясцэнная спадчына» адбылася акцыя «Весела з “Вясёлкай”».
Дзеці з цікавасцю паглядзелі прэзентацыю «“Вясёлка”. Чытаем разам». Даведаліся пра гісторыю стварэння часопіса, яго галоўных рэдактарах. Гартаючы старонкі часопіса, удзельнікі акцыі пазнаёміліся з рубрыкамі на любы густ, чыталі ўслых вершы і апавяданні, якія найбольш іх зацікавілі.
Рабяты прынялі ўдзел у літаратурнай віктарыне, разгадалі вершаваную крыжаванку з часопіса, адгадвалі загадкі, лёгка справіліся з заданнямі з рубрыкі «Слоўнік Васі Вясёлкіна», пагулялі ў рухомыя гульні, прапанаваныя часопісам.
19-28 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter