Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Чытай сучаснае

Большасць беларусаў ведае імёны і творы літаратараў мінулых гадоў, але сённяшніх майстроў слова часам уяўляе сабе вельмі цьмяна. Гарадская дзіцячая бібліятэка №4 палічыла гэта цалкам несправядлівым, таму ў пачатку лютага запусціла букчэлендж «Чытай сучаснае». У выніку кінуць выклік сучаснай беларускай літаратуры выказалі жаданне шмат нашых чытачоў.

Да 25 лютага трэба было прачытаць твор аднаго з сучасных (гэта важна!) беларускіх пісьменнікаў і напісаць пра яго ці расказаць у сацсетках, і абавязкова перадаць эстафету сябрам. Такія водгукі ўпрыгожылі выставу-заклік «Чытай сучаснае!». На кнігах з выставы, якія дзеці прачыталі і параілі іншым, яны пакідалі зоркі.

Падчас букчэленджу мы з задавальненнем даведаліся, што нязменныя класікі Колас ды Купала не складаюць усё ўяўленне нашых юных карыстальнікаў пра беларускую літаратуру. Так, па колькасці абраных кнігамі зорак, мы прыйшлі да высновы, што сярод сучасных беларускіх творцаў, кнігі якіх есць у нашай бібліятэцы, самымі цікавымі і прывабнымі сталі наступныя: А. Бадак «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаеміцца», В. Гапееў «Мая мілая ведзьма» і «Урокі першага кахання», Я. Хвалей «Прынцэса тусоўкі», М. Зарэмба «Хто лепшы рыцар», Л. Дайнека «Чалавек з брыльянтавым сэрцам».

Акрамя гэтых, насамрэч цікавых твораў, бібліятэкар параіў дзецям звярнуць увагу на творы А. Васілевіча «Горкі ліпавы мед», У. Аляхновіча «Першае каханне», А. Беланожкі «Чамадан з кракадзілавай скуры», А. Якімовіча «Рыжык» і «Мой сябар Дон Кіхот», Р. Баравіковай «Казімір — сын Ягайлы + Насця з 8 «Б» і «Казкі астранаўта», Рублеўскай Л. «Сэрца мармуровага анёла», К. Хадасевіч-Лісавой «Касмічная адысея хлопчыка Стасіка», А. Карлюкевіча «Прыгоды Максімкі на Бацькаўшчыне ды ў іншых краінах свету».

Кожны ўдзельнік атрымаў анатаваны бібліяграфічны спіс-рэкамендацыю «Чытай сучаснае», каб працягнуць знаёмства з сучаснымі аўтарамі.

Букчэлендж Букчэлендж Букчэлендж Букчэлендж Букчэлендж Букчэлендж Букчэлендж

25 февраля |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх