Пясняр палескай душы
Беларусь вабіць прыгажосцю сваіх краявідаў. Чаруюць вока блакітныя рэкі і азёры, зялёныя лясы і пералескі, шырокія палі і лугі… Але найбольш славіцца зямля пад белымі крыламі людзьмі. Менавіта яны складаюць багацце краіны, яе залаты фонд, праслаўляюць і будуць праслаўляць Беларусь. Пачэснае месца сярод гэтай кагорты займае Іван Мележ.
У гарадской бібліятэцы №3 у рамках праекта «Литературный подиум» і дэкады беларускай кнігі «Родная мова — бясцэнная спадчына» для вучняў 11 класа СШ №2 прайшоў вечар-партрэт «Пясняр палескай душы» (да 100-годдзя з дня нараджэння І. Мележа). Вучні пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам гэтага выдатнага пісьменніка, паглядзелі прэзентацыю «Свет Івана Мележа», відэаролік «Мележ. Перарваныя хронікі. Запіскі на палях», адказалі на пытанні віктарыны «Старонкі жыцця і творчасці», пазнаёміліся з 10-цю цікавымі фактамі з жыцця І. Мележа.
26 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter