Моўны дзень у бібліятэцы
Роднае слова — люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча. Мова — наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням.
У гарадской бібліятэцы №3 прайшла акцыя «Моўны дзень у бібліятэцы», прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. Карыстальнікаў сустракалі супрацоўнікі бібліятэкі ў нацыянальных касцюмах і заахвочвалі размаўляць па-беларуску.
Дзень быў напоўнены цікавымі падзеямі: гучалі беларуская музыка і народныя песні, выстава-інсталяцыя «Кошык літаратурных прысмакаў» заклікала «пакаштаваць» літаратуру на любы густ. Акрамя гэтага прайшла займальная моўная гульня «Папацей, грамацей», дзе ўдзельнікі перакладалі словы і назвы казак, адгадвалі «Загадкі з вясёлай хаткі», тлумачылі беларускія прыказкі і прымаўкі, спрабавалі прагаварыць скорагаворкі, наведалі віртуальны музей народнага побыту. Самыя кемлівыя знаўцы мовы атрымалі салодкі пачастунак.
22 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter