Родная мова, цудоўная мова
У рамках дэкады беларускай кнігі «Родная мова — бясцэнная спадчына» у Асавецкай сельскай бібліятэцы адбыўся конкурс чытальнікаў «Родная мова, цудоўная мова». Каб стварыць святочны настрой ад сустрэчы бібліятэкар падрыхтаваў для рабят таямнічы куфэрак, у якім былі схаваны творы беларускіх пісьменнікаў напісаныя на роднай мове. Адкрыўшы гэты куфэрак дзеці адразу ж здагадаліся, што за клад яны знайшлі.
А клад — гэта творы на нашай роднай мове, мілагучнай і дарагой сэрцу. Кожны з рабят выбраў для чытання верш беларускага пісьменніка.
У іх выкананні пранікнёна і шчыра гучалі словы пра родную мову, адданасць бацькоўскай зямлі, каханне і святую памяць пра Вялікую Айчынную вайну.
Удзячныя слухачы адзінадушна адзначылі выканаўцу верша Уладзіміра Дубоўкі «Родная мова, цудоўная мова», вучаніцу 4 класа Сакалоўскую Алісу, якая парадавала прысутных трапяткой пранікнёнасцю і выканальніцкім майстэрствам.
25 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter