Беларуская кніга чакае вас
У Мялешкавіцкай сельскай бібліятэцы адбыўся час беларускай кнігі «Беларуская кніга чакае вас». Увазе чытачоў і наведвальнікаў былі прапанаваны творы беларускіх пісьменнікаў. Мэта мерапрыемства — папулярызацыя беларускай кнігі і мовы.
21 лютага ўвесь свет адзначаў Міжнародны дзень роднай мовы. Роднай — значыць любімай, дарагой, самай-самай… Беларусам многія могуць пазайздросціць: у спадчыну нам засталася па-сапраўднаму ўнікальная мова.
Была аформлена кніжная выстаўка беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў. Паразмаўлялі аб значнасці і каштоўнасці роднай мовы. Рабяты расказалі, якіх беларускіх аўтараў яны ведаюць, а таксама выбралі з паліцы кнігі сваіх любімых аўтараў і зачыталі іх творы. Акрамя гэтага ў бібліятэцы прайшлі займальныя конкурсы на веданне беларускіх прыказак і цікавых слоў «Перакладчык», «Складзі прыказку», «Словы-змейкі».
Мерапрыемства прайшло вельмі цікава і ўдзельнікі засталіся задаволены.
24 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter