Майстар беларускага слова
У гарадской бібліятэцы №2 у рамках дэкады беларускай кнігі «Родная мова — бясцэнная спадчына» і літаратурнага дыліжансу «Пад зоркай юбіляра» адбыўся вечар-партрэт «Майстар беларускага слова — Кандрат Крапіва», які быў прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння Кандрата Крапівы. У ім прынялі ўдзел вучні 5 класа.
У пачатку мерапрыемства вядучыя пазнаёмілі дзяцей з жыццём і творчай дзейнасцю вядомага байкапісца, драматурга, пісьменніка Беларусі — Кандрата Крапівы. Расповяд вядучых чарадаваўся з праглядам відэафрагментаў з жыцця вялікага пісьменніка-сатырыка. Затым у выкананні дзяцей прагучалі вядомыя байкі пісьменніка, а вядучыя прадставілі апошнюю кнігу пісьменніка «Загадкі дзеда Кандрата» і правялі па ёй з удзельнікамі мерапрыемства невялічкую гульню.
На прыканцы мерапрыемства дзецям быў прадстаўлены анімацыйны фільм, створаны па байцы Крапівы «Дыпламаваны Баран», і кніжная выстава «Кандрат Крапіва: постаць і творы».
25 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter