Каб мова родная гучала
У гарадской бібліятэцы №2 у межах дэкады беларускай кнігі «Родная мова — бясцэнная спадчына» для вучняў 5 класа была праведзена гульня-віктарына «Каб мова родная гучала». Мэтай мерапрыемства было: замацаванне ведаў вучняў аб мове; выхаванне павагі і пачуццяў любові да Радзімы, беларускага слова.
У пачатку мерапрыемства бібліятэкар распавяла дзецям аб гісторыі свята Дзень роднай мовы, які адзначаўся ва ўсім свеце 21 лютага. Затым адбылася гульня віктарына. У ёй прынялі ўдзел 2 каманды : «Жоўтыя» і «Салатавыя». Для іх былі прапанаваны самыя разнастайныя конкурсы, такія як : «Размінка», «Нечаканыя пераўтварэнні», «Назаві адным словам», «Перакладчык», «Рассыпаныя прыказкі», «Загадкі з вясёлай хаткі», «Знайдзі пару», «Загадкі-пытанні». Гульня праходзіла ў вострай і напружанай барацьбе. Каманды вельмі захапіліся выкананнем заданняў, праявілі кемлівасць, знаходлівасць, узаемападтрымку, прадэманстравалі свае веды роднай мовы. Гульня віктарына скончылася нічыёй, усе засталіся задаволенымі.
22 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter