Таямніцы беларускіх слоў
У Каменскай сельскай бібліятэцы прайшла гульня-віктарына «Таямніцы беларускіх слоў», прымеркаваная да дня роднай мовы. На мерапрыемстве дзеці перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, тлумачылі значэнні слоў, адгадвалі загадкі на беларускай мове.
У бібліятэчным пункце Каменскай бібліятэкі прайшло мерапыемства, прысвечанае выдатнаму беларускаму дзіцячаму пісьменніку В. Вітке, які напісаў шмат вершаў, казак і апавяданняў для дзяцей і пра дзяцей; стварыў школьныя падручнікі для пачатковых класаў, у якіх звяртаў асаблівую ўвагу дарослых на выхаванне пачуццяў маленькага чалавека, на яго ўсебаковае развіццё. Прысутныя слухалі яго аповесці, чыталі вершы, адгадвалі загадкі з кнігі «Урокі роднага слова».
20 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter