Маё любімае беларускае слова
У гарадской бібліятэцы №1 да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, прайшла акцыя «Маё любімае беларускае слова». Падчас акцыі дзеці і дарослыя пісалі на стыкерах беларускае слова і прыклейвалі на стэнд. У канцы акцыі ўвесь стэнд быў у стыкерах, на якіх напісаны словы, такія як: «тата», «матуля», «бабуля», «дзякуй», «дабрата», «кава», «снеданне», «бульба», «сябар», «дзяўчынка», «кавун» і шмат іншых. Карыстальнікі бібліятэкі паўдзельнічалі ў конкурсах: «Беларускія загадкі»,«Перакладчык». Кожны ўдзельнік атрымаў у падарунак закладку «Дзень роднай мовы».
1-20 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter