Даў запавет
Сёлета 8 лютага слаўнаму сыну Палесся Івану Паўлавічу Мележу споўнілася 100 год з дня нараджэння. У гонар народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа, у гарадской бібліятэцы №1 прайшла літаратурная гасціная «Даў запавет — любіць сваю зямлю».
На сустрэчу з вучнямі 11 класа гімназіі імя Янкі Купалы супрацоўнікі бібліятэкі запрасілі кандыдата філалагічных навук, члена Саюза беларускіх пісьменнікаў Галіну Мікалаеўну Дашкевіч. Больш за 20 гадоў яна аддала сцэне ў якасці актрысы Мазырскага народнага тэатра. Тэатр набыў вядомасць, стаў прафесійным калектывам і сёння носіць імя народнага пісьменніка Беларусі Івана Паўлавіча Мележа. У 1970 годзе тэатр ажыццявіў сваю пастаноўку спектакля «Людзі на балоце» паводле аднайменнага рамана Івана Паўлавіча Мележа. Аўтар прысутнічаў на спектаклі і быў прыемна ўражаны майстэрствам актораў, якія бліскуча сыгралі куранёўцаў. Пасля спектаклю Іван Паўлавіч сутрэўся з каллектывам тэатру. Галіна Мікалаеўна падзялілася ўспамінамі аб той сустрэчы, прынесла фатаграфіі са свайго архіву, расказала аб жыцці і творчасці пісьменніка, прачытала свае вершы, прысвечаныя Мележу.
25 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter