Гаворым па-беларуску
У аддзеле абслугоўвання Мазырскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя А. С. Пушкіна прайшла гульня-віктарына «Гаворым па-беларуску». Мерапрыемства праходзіла ў выглядзе літаратурнай гульні, прысвечанай дэкадзе беларускай кнігі. Вядучая пазнаёміла дзяцей з літаратурнымі загадкамі, лічылкамі, скорагаворкамі, вясёлымі задачкамі і казкамі, якія складалі беларускія пісьменнікі і паэты. У ходзе мерапрыемства вучням спадабаліся наступныя беларускія дзіцячыя гульні: «Удалы жарт увагі варт», «Што робіш?», «Чый галасок», «Сляпы музыкант», а таксама пазнавальныя віктарыны: «Хто гэта?», «Адгадай», конкурс «Загадкі-адгадкі». На прыканцы гульні-віктарыны быў прадэманстраваны мультфільм «Піліпка».
24 февраля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter