Падарожжа ў краіну Фальклорыю
У сектары краязнаўства цэнтральнай раённай бібліятэкі імя А.С. Пушкіна прайшла гульнявая праграма «Падарожжа ў краіну Фальклорыю» для навучэнцаў прышкольнага лагера СШ № 13.
Падчас мерапрыемства дзеці адгадвалі загадкі, прагаворвалі скорагаворкі, складалі прыказкі і прымаўкі, вызначалі прадметы народнага побыту.
Удзельнікі не толькі цікава правялі час, але і даведаліся шмат новага пра побыт і культуру беларускага народа.
Мерапрыемства садзейнічала развіццю пазнавальнай цікавасці вучняў да роднага краю, яго гістарычнага мінулага.
27 декабря |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter