І не знікаць паэтам вечна
У Каменскай сельскай бібліятэцы прайшоў вечар-прысвячэнне «І не знікаць паэтам вечна» да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча, на якім бібліятэкар пазнаёміў прысутных з жыццёвым і творчым шляхам паэта, яго знакамітымі вершамі, перакладзенымі на дзясяткі моў — «Зорка Венера», «Слуцкія ткачыхі», «Вераніка» і інш. Яго вершы ведаюць не толькі дарослыя, але і дзеці. Некаторыя з іх удзельнікі мерапрыемства ўслых чыталі на вечары: «Па-над белым пухам вішняў», «Зімовая дарога», «Возера» і інш.
11 декабря |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter