Радкі, спазнаныя з маленства
Бібліятэкар Крынічанскай сельскай бібліятэкі да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа падрыхтавала і правяла для малодшых школьнікаў літаратурную гадзіну «Радкі, спазнаныя з маленства».
У час мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла прысутных з жыццёвым і творчым лёсам пісьменніка, вучні даведаліся пра яго сапраўднае імя, чаму ён абраў сабе такі псеўданім, дзе і ў якой сям’і нарадзіўся, кім працаваў.
Потым удзельнікі прынялі актыўны ўдзел у чытанні вершаў і казак пісьменніка, віктарыне «Я Коласа пачуў», а таксама ў бліц-віктарыне «Слова адгадаеш — цукерку атрымаеш» на веданне беларускай мовы.
Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава «Шчодры талент зямлі беларускай» на якой была прадстаўлена шматгранная спадчына мастака слова.
18 ноября |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter