Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Пад высокай лагодай нябёс

29 лістапада адзначае сваё 75-годдзе Соф’я Мікалаеўна Шах, беларуская паэтка, член саюза пісьменнікаў Беларусі, майстра санетаў, мастачка, аўтар вучэбна-мэтадычных кніг. Да гэтай даты ў Махнавіцкай сельскай бібліятэцы быў падрыхтаваны вечар-знаёмства «Пад высокай лагодай нябёс» па творчасці пісьменніцы. Пад час мерапрыемства карыстальнікі атрымалі звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніцы. З выкарыстаннем камп'ютара мелі магчымасць пазнаёміцца з другой палавінкай паэтэсы, Ізяславам Катляровым, мужам паэткі: па жыцці складаюць адно цэлае, і іх грамадскай дзейнасцю.

У сваіх вершах Соф’я Шах імкнецца спасцігнуць адвечныя таямніцы жыцця, просіць «пачынаць клапатлівае ранне пад высокай лагодай нябёс», прымушае задумацца над тым, што ёсць пачуццё ўласнай годнасці і еднасці з роднай зямлёй.

Да мерапрыемства падрыхтавана кніжная выстаўка «Пад высокай лагодай нябёс», дзе адлюстраваны кнігі, якія змяшчаюць творы пісьменніцы і звесткі аб ёй. А таксама, алоўкі і фарбы, бо пісьменніца адзначыла: «Я присматривалась и чувствовала, что могу красками передать то, что пишу словами. Не случайно первую выставку так и назвала: «И красками попробовала петь».

вечар вечар вечар вечар вечар вечар

29 ноября |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх