Жыцёвыя дарогі Якуба Коласа
У дзень нараджэння Якуба Коласа у гарадской бібліятэцы №2 адбылася літаратурная гасцёўня «Жыццёвыя дарогі Якуба Коласа», прысвечаная юбілею славутага беларускага песняра.
У пачатку мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з цікавай інфармацыяй аб жыцці і творчасці Якуба Коласа. Шмат увагі было звернута на дзіцячыя гады паэта, на мясціны, дзе нарадзіўся і рос будучы пясняр роднага краю. Затым дзеці адказвалі на пытанні віктарыны «Па старонках жыцця і творчасці Якуба Коласа», разгадвалі рэбусы, складалі назвы твораў паэта, прынялі ўдзел у конкурсе на лепшага чытача вершаў Якуба Коласа. А напрыканцы літаратурнай гасцёўні яны паглядзелі відэаролікі і паслухалі песні, пакладзеныя на вершы славутага песняра: «Мой родны кут», «Зіма. Песні жальбы», а бібліятэкар пазнаёміла іх з кніжнай выставай «Сэрца пакідаю вам…».
3 ноября |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter