Маіх радкоў няма без Беларусі
У аддзеле абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі імя А. С. Пушкіна прайшло літаратурнае свята да юбілею Я. Коласа «Маіх радкоў няма без Беларусі».
Мерапрыемства было прымеркавана да 140-годдзя з дня нараджэння сусветна вядомага беларускага паэта Якуба Коласа. Вядучыя пазнаёмілі гасцей з жыццёвым і творчым шляхам паэта. У ходзе мерапрыемства дэкламаваліся вершы Я. Коласа «Акінчыцы», «Родныя вобразы», «Ручаек», «Мой родны кут». Таксама прагучала відэа песня «Мой родны кут». Напрыканцы мерапрыемства у выкананні Гурына Уладзіміра прагучала песня «Хата бацькоў».
4 ноября |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter