Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Cустрэча з паэтам

У краязнаўчай гасцёўні «Сустрэча» цэнтральнай бібліятэкі імя А.С. Пушкіна адбылася творчая сустрэча вучняў СШ №1 з паэтам Васілём Андрыеўскім, прысвечаная яго юбілею, 55-годдзю з дня нараджэння.

Васіль Андрыеўскі нарадзіўся ў вёсцы Града Калінкавіцкага раёна. Скончыў Юравіцкую сярэднюю школу і філалагічны факультэт Мазырскага педагагічнага інстытута імя. Н.К.Крупскай. Друкавацца пачаў у 1987 годзе. Аўтар кніг паэзіі «Пад літасцю нябёс», «Вербніца», «Глядзіць спадзеўна Багародзіца», «Кахання гаючы агонь», шматлікіх публікацый у рэспубліканскай перыёдыцы. Ён з’яўляецца складальнікам і рэдактарам шэрагу калектыўных зборнікаў вершаў: «Ты, Мазыр, — мой Парнас», «Сонца над буслянкай», «Спелы ранак», «Прыпяцкія хвалі». Васіль Рыгоравіч заўзяты прыхільнік валейбольнай каманды «Жамчужына Палесся». Цудоўныя вершаваныя творы, прысвечаныя валейбольнаму клубу, друкуюцца ў газеце «Мозырский нефтепереработчик». Многія вершы паэта пакладзены на музыку. Даўняе супрацоўніцтва паэта Васіля Андрыеўскага і кампазітара і выканаўца Міхаіла Копача дало свой плён — сумесныя дыскі «Жыве каханне і любоў» і «Начны званок».

Падчас сустрэчы Васіль Рыгоравіч распавядаў аб тым, што яго натхняе на творчасць, чытаў вершы, прысвечаныя роднаму краю, хрысціянскім святыням, матулі, каханню, тым самым дзяліўся са слухачамі сваімі душэўнымі перажываннямі. Гучалі песні ў выкананні Міхаіла Копача.

сустрэча сустрэча сустрэча сустрэча сустрэча

25 октября |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх