Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Таямнічы і займальны свет беларускіх балот

У гарадской бібліятэцы №3 для ўдзельнікаў клуб – класа «Капелька» адбылося літаратурнае знаёмства «Таямнічы і займальны свет беларускіх балот» з кнігай «Балотныя прыгоды. Цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі» лаўрэата Міжнароднай літаратурнай прэміі Біянкі, выдатнай беларускай пісьменніцы Алены Масла. Разам з галоўнымі героямі кнігі – цікаўным і дасведчаным хлопчыкам Бульбінкам і дзяўчынкай Журавінкай – маленькія чытачы сталі ўдзельнікамі неверагоднага падарожжа па балотных абшарах, пазнаёміліся з жыхарамі балот, далучыліся да фантастычных здарэнняў і даведаліся шмат новага пра беларускія балоты. Яны наведалі хатку баброў, высветлілі, чаму ласі скідаюць рогі і ці можа выдра працаваць карэспандэнткай. Даведаліся , як правільна сабрацца на балота, паспрабавалі знайсці балотныя ягады сярод іншых, падмацаваліся прыгатаванымі скібкамі, бо ў кнізе ёсць і кулінарныя рэцэпты, пагулялі ў займальную гульню па матывах казкі.

изображение изображение изображение изображение изображение изображение изображение

1 февраля |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх