Загадкі роднай мовы
У Барбароўскай сельскай бібліятэцы праводзілася віктарына «Загадкі роднай мовы». На мерапрыемстве ўдзельнікі выконвалі розныя заданні: «Знайдзі пару», «Паліглоты», «Смак роднай мовы», з дапамогай якіх характарызавалі нашу родную мову, адказвалі на пытанні віктарыны. Вучні праявілі свае веды, кемлівасць, знаходлівасць. Гульня атрымалася вельмі цікавай. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі пранікліся павагай да беларускай мовы.
Такія мерапрыемствы развіваюць пазнавальны інтарэс да гісторыі і культуры беларускага народа, выхоўваюць павагу да роднай мовы, падтрымліваюць цікавасць да яе вывучэння.
20 января |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter