Каляднае падарожжа
У краязнаўчай гасцінай «Сустрэча» цэнтральнай раённай бібліятэкі імя А.С. Пушкіна адбылося каляднае падарожжа з Алесем Чумаковым.
Рэпертуар падарожжа склалі калядныя песні з Італіі, Фінляндыі, Польшчы, Латвіі, Іспаніі, Германіі, Англіі, Францыі, Даніі, Румыніі ў перакладзе на беларускую мову.
Алесь Чумакоў — мультыінструменталіст і майстар-гусляр, сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. Ужо больш за 20 гадоў ён займаецца вывучэннем гісторыі і рэканструкцыяй традыцыі гусляў на беларускіх землях. Алесь выступіў з расповедам пра традыцыю гуслярства на Беларусі (і на Палессі ў прыватнасці), віды гусляў і прыёмы грання на іх.
Фотаздымкі яркіх момантаў мерапрыемства зроблены мазырскім фатографам Аляксандрам Зазуляй.
5 января |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter