Чароўны свет беларускіх легенд
З вышыні нашага цывілізаванага стагоддзя можа здацца, што жыццё беларусаў у даўніну была неверагодна сумнае і пазбаўленае ўсялякіх фарбаў. Але гэта не так. Будні нашых продкаў напаўнялі яркімі ўражаннямі прадстаўнікі міфічнага свету — амаль 500 персанажаў захоўвае Беларуская міфалогія: Дамавікі і падобныя ім асобіны, якія засялялі дамы, лясы, палі, рэкі.
З мэтай павагі да роднай культуры, да традыцый і звычаяў свайго народа ў гарадской бібліятэцы №1 для выхаванцаў яслі-сада №31, у рамках праекта «Родны свой край любі і ведай», праведзена літаратура-фальклорная вандроўка «Чароўны свет беларускіх легенд».
Дзеці з задавальненнем акунуліся ў міфічны свет нашых продкаў, даведаліся, у што яны верылі і каму пакланяліся. Пазнаёміліся з Дамавіком і Дамавухай — захавальнікамі хатняга ачага, сімваламі парадку і дабрабыту ў сям'і, з Зюзяй і Марозам — гаспадарамі зімовай пары. Лесавіком — абаронцам лесу і ўсяго жывога ў ім, а таксама з добрым лясным Богам — Купальскім Дзядком.
Працягам мерапрыемства сталі гульні: «Гаспадар лесу», «Дапамажы Лешаму сабраць дары лесу», «Клубок», «Дапамога Дамавухе», «Сняжкі». Дадому дзеці пайшлі з размалёўкай «Папараць-кветка», сімвалам багацця, прыгажосці і шчасця.
Завяршылася мерапрыемства праглядам мультфільма «Дамавічок Кузя».
27 января |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter