Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Агняцвет Эдзі

110 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Эдзі Агняцвет ў нашых бібліятэках

Эдзі Агняцвет (Эдзі Сямёнаўна Каган) (1913–2000) — паэтэса, перакладчыца, аўтар шматлікіх твораў для дзяцей. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1937 года.

Нарадзілася 11 кастрычніка ў горадзе Мінску ў сям’і служачых. Пасля заканчэння сямігодкі працавала на Мінскім машынабудаўнічым заводзе «Камунар», а потым вучылася ў будаўнічай прафтэхшколе, дзе беларускую мову і літаратуру выкладаў Алесь Якімовіч. Скончыла Мінскі педагагічны інстытут (1936). Працавала рэдактарам дзіцячага радыёвяшчання (1934-1938), кансультантам у Саюзе пісьменнікаў БССР (1939), супрацоўнічала ў аддзеле паэзіі часопіса «Полымя рэвалюцыі» (1940-1941). У час Вялікай Айчыннай вайны жыла ва Узбекістане. Затым вярнулася ў вызвалены Мінск, дзе працавала ў Дзяржаўным выдавецтве БССР (1945-1946).

Творчая біяграфія

Друкавацца пачала ў 1929 годзе. Для дарослых выдала больш як 20 зборнікаў паэзіі, сярод іх — «Маё пакаленне» (1935), «Вершы» (1938), «Вясновай раніцай» (1941), «Край мой родны» (1945), «Лірыка» (1965), «Закаханым» (1986), «І смутак, і святло» (1996) і інш.

Вершы ваенных гадоў – аб родным краі і людзях, што змагаліся з варожым нашэсцем. Ёсць у яе вершы-успаміны, вершы-звароты, жывыя замалёўкі з натуры, звязаныя з асабіста перажытым, убачаным. У іх нямала драматызму і болю. Але ў аснове сваёй паэзія Эдзі Агняцвет аптымістычная, светлая. У яе асаблівае пачуццё прыроды, паэтэса па-свойму адкрывае паэзію беларускага лесу. Вялікае месца ў творчасці займае інтэрнацыянальная тэма.

Асабліва плённа працавала ў галіне дзіцячай літаратуры. Дзецям прызначаны яе вершаваныя кніжкі – «Васількі» (1947), «Будзем сябраваць» (1955), «Госць з далёкай зямлі» (1958), «Незвычайныя канікулы» (1962), «Падарожнік» (1969), «Краіна маленства» (1975), «Доктар Смех» (1977), «Ад зярнятка да вясёлкі» (1981), «Хто пачынае дзень?» (1982), «Буду настаўнікам» (1990), «Хай часцей смяюцца дзеці» (1997), «Пад сінім небасхілам» (1999). Творы для дзяцей вызначаюцца дабрынёй, гумарам, звонкасцю вершаваных радкоў, займальнымі сюжэтамі, паэтычнымі адкрыццямі.

Адзначана Міжнародным ганаровым дыпломам імя Х. К. Андэрсена за кнігу вершаў і перакладаў для дзяцей «На двары алімпіяда» (1986). Вершы Эдзі Агняцвет мілагучныя, многія з іх пакладзены на музыку. Паэтэса з’яўляецца аўтарам лібрэта опер для дзяцей «Джанат» (ставілася ў 1944, 1947, 1974 гадах), «Марынка» (пастаўлена ў 1956 годзе).

Вверх