Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Паўлюк Трус

Анатаваны спіс

Вершы

Трус, П. Вершы. Паэмы / Паўлюк Трус ; [прадм. А. Клышкі]. – Мінск : Народная асвета, 1967. – 175 с. : іл.

Урывак з паэмы «Дзесяты падмурак»

Падаюць сняжынкі —
 дыяменты-росы,
Падаюць бялюткі
 за маім акном…

Расчасалі вішні
 шоўкавыя косы
I ўранілі долу
 снегавы вянок.

Дзесьці ў прасторах
 празвінелі бомы.
Дацвілі пялёсткі
 нейчае тугі…

I здаецца зноўку —
 еду я дадому
Пераведаць родных,
 блізкіх, дарагіх.

Адхінае вечар
 тонкія мярэжы,
На акне альвасы
 дагарэлі ў сне,

А ў душы квяцістасць,
 і такая свежасць,
I з вачэй усмешкі
 сыплюцца на снег.

Зноў зіма паслала
 снежныя кілімы,
Зажурыла беллю
 паплавы, лугі,

І прыходзіць радасць
 у красе маўклівай.
Адплываюць хвілі
 смутку і тугі…

А сняжынкі сеюць
 кволую імглістасць,
Падаюць бялюткі
 за маім акном,

І цвіце на вішнях
 снежная ўрачыстасць,
Сцелецца на скронях
 перад раннім сном.
Хочацца навеяць
 казкі-таямніцы
Гукамі мелодый,
 радасцю без слоў.

I застылі сцені
 у маёй святліцы,
Засынаю… Сніцца
 роднае сяло.
Неман

Трус, П. Вершы. Паэмы / Паўлюк Трус ; [прадм. А. Клышкі]. – Мінск : Народная асвета, 1977. – 127 с. – (Школьная бібліятэка).

Верш са зборніка «Ой, пайду…»

Ой, пайду ў далячынь за сяло,
Там, дзе жыта шуміць на паўмежку,
Там, дзе ў вішнях сяло расцвіло,
Завіваюцца кветкамі сцежкі.

Падзіўлюся, як жнеі пяюць,
Заспяваю і сам пра раздолле.
Ветры буйныя песню маю
Разнясуць па шырокаму полю!..

Ветры буйныя песню вясны
Разнясуць па зялёнай даліне.
Будзе гай на гары гаманіць,
Будзе плакаць у лузе каліна.

Пазбіраю я слёзы-расу
I рассыплю ў песні крышталі, —
Тады ўбачыш ты радасць і сум,
Як жыццё ў няспыненых хвалях.
Ой, пайду ў далячынь за сяло,
Там, дзе жыта шуміць на паўмежку,
Там, дзе ў вішнях сяло расцвіло,
Завіваюцца кветкамі сцежкі!..
Вверх