Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Танк Максім

Анатаваны спіс

твор

Танк, М. Збор твораў : у 15 т. Т. 1. Вершы (1930-1939) / Максім Танк. – Мінск : Беларуская навука, 2006. – 374 с.

Вершы са зборніка

⚹ ⚹ ⚹
Забудуцца нягоды, ліхалецці,
Зноў заквітнеюць вёсны на палях,
І толькі, можа, аб мінулым вецер
Ды сосны прашумяць на курганах.

Задрэмле вечар казкай старой маткі,
Закаласіцца ніў маіх прастор;
Рассее ночка ў небе сінім гладкім
З Каўша свайго мільёны светлых зор.

І я дамоў, хоць змораны, вярнуся,
Каб маладую змену прывітаць,
Каб свае песні роднай Беларусі
І прыдарожным соснам перадаць.
⚹ ⚹ ⚹
Глянь вачамі маладосці
Ў сэрца па-вясноваму,
І пайду я за табою
Нівамі, дубровамі.

І аддам табе я песні,
Казкі непаўторныя,
Ўсе свае і сны і мары,
Ўсе нябёсы зорныя.
сонца

Танк, М. Блікі сонца : вершы, казкі / Максім Танк. – Мінск : Юнацтва, 1997. – 126 с.

Быліна пра Мураша Бадзіню
Прыгнаў аднойчы вецер
Газету, што згубілі
Ля пералеску дзеці,
Калі ў грыбы хадзілі.

Знайшоў яе пад елкай
Неспадзявана вожык.
Адна бяда: газеты
Сам прачытаць ня можа.

Паклікаў ён лісіцу
За мядзьведзем-дабрадзеем,
Ды і яны не вельмі
Ў чытанні разумеюць.

Звярнуліся да бусла,
Што гнездаваў на школе,
Які, чуваць, кумекаў
У грамаце найболей.

I той праклекатаў ім,
Што з Байканура скора
Ў ракеце касманаўты
Адправяцца да зораў.

I вось па цёмнай пушчы,
Па пералесках хутка
Пайшла, загаманіла
Пра гэта дзіва чутка.

Шмат хто ў яе ня верыў,
Але было нямала
Адважных, ўто да зораў
Ляцець паспрабавала б.

Сярод яе — хто б думаў! —
Быў і Мураш-Бадзіня,
Які любіў залазіць
На стромкія хваіны.

I з вышыні паднебнай
Глядзець на сонца, зоры
Ды марыць пра вандроўку
Ў захмарныя прасторы.

I хоць ніхто не раіў
З дарадцаў мурашыных
Рызыкаваць дарэмна
За свет ляціць Бадзіню —

Нікога ён не слухаў.
I празь лясы, разлогі,
Узяўшы кій ды компас,
Адправіўся ў дарогу.

Блукаў-ішоў ён доўга
Па нетрах невядомых,
Пакуль не апынуўся
Каля аэрадрома…
Колосья

Танк, М. Збор калосся : вершы / Максім Танк. – Мінск : Маст. лiт., 1989. – 301 с.

Верш са зборніка:

⚹ ⚹ ⚹
Каб лягчэй было ў дарозе
Трэба на ўсіх указальніках
Замест кіламетраў
Напісаць: «Ідзіце!
Не аглядайцеся,
Бо жыццё яшчэ —
Перад вамі».
Крылья

Танк, М. Мне пару крыл дало юнацтва… : выбраная лірыка / Максім Танк. – Мінск : Маст. лiт., 2003. – 479 с. – (Беларуская паэзія XX стагоддзя).

Верш са зборніка:

Прызнанне
Знаю: можна ўратавацца, брат,
Ад вялікіх або меншых страт,
Ад бурлівых акіянскіх вод,
Ад землетрасення і грымот, —
Толькі не ад Мар’іных вачэй,
Што гараць за сонца гарачэй.

Часам гляне зблізку ці здалёк
I закіне ў сэрца вугалёк,
Той, што разгараецца ў агонь,
Той, што ты з далоні на далонь
Будзеш, несучы, перакладаць —
Так ён паліць! — і аберагаць
Ад вятроў, дажджоў, сцюдзёных зім,
Бо расстацца немагчыма з ім.
Этапы

Танк, М. На этапах : вершы : [факсімільнае выданне] / Максім Танк. – Вільня, 1936. – 127 с.

Гэта факсімільнае выданне дае магчымасць сучаснаму чытачу нібы зноў атрымаць кніжку ў яе першанараджэнні, разам з аўтарам i яго лірычным героем ступіць на адзін з этапаў барацьбы i змагання.

Весна

Танк, М. Паслухайце, вясна ідзе : вершы, балады, паэмы / Максім Танк. – Мінск : Маст. лiт., 1990. – 333 с., 1 л. партр. – (Школьная бібліятэка).

Верш са зборніка:

Прытча пра хлеб:
Аднойчы на кірмаш здалёк
Вандроўнік плёўся ў горад
І наракаў на свой мяшок,
Набіты лустай спорай.
Аж Хлеб не вытрымаў і так
Азваўся: — Што бядуеш?
Зусім не ты мяне, дзівак,
Але цябе нясу я.

— Ну, што ж, пабачым: хто — каго! —
Той запярэчыў строга
І з цяжкага мяшка свайго
Хлеб вытрас на дарогу.

І сам пашкандыбаў далей.
Нішто не муліць плечы.
Дзень прамінуў. Ужо ў імгле
Стаў набліжацца вечар.

Настаў і час перакусіць.
Успомніў Хлеб Вандроўнік,
Што недзе, кінуты, ляжыць,
Духмяны і цудоўны!

Прылёг на нейкім дзірване,
Каб адпачыць хоць трошкі.
Але галоднаму і ў сне,
Знаць, сняцца хлеба крошкі.

Цяпер і сам сабе не рад.
Не спіцца, не ляжыцца.
Ці не вярнуцца лепш назад
Ды з другам памірыцца.

Устаў Вандроўнік і брыдзе —
Ідзе пад зорным небам
На месца памятнае, дзе
Ён пасварыўся з Хлебам.

О, як ён рад быў зноў, калі
Сваю пабачыў страту!
І Хлебу нізкі, да зямлі,
Аддаў паклон, як брату.
Вверх