Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Еўдакія Лось

Анатаваны спіс

творы

Лось, Е. Выбраныя творы : у 2 т. / Еўдакія Лось. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1979. – Т. 1-2.

Вершы са зборнікаў

«Роднае слова»
Табе складаю шчыры свой санет,
Прапрадзедаў маіх жывая мова, —
Майго народа першая аснова,
Душы яго шырокі, чысты свет!

Калі і я ў табе пакіну след,
Хай не на ўсю ступню, хай напалову, —
Твая заслуга, казачнае слова,
Адзнака новых радасных прыкмет!

Да глыбіні душы мяне хвалюе,
Як пазнаю цябе і прагна п’ю я,
Нібы вады з крыніцы мне далі.

I крочу, маладая, з асалодай
Па гэтай любай, сонечнай зямлі,
Дзе роднай мовай дадзена валодаць!
⚹ ⚹ ⚹
Калі вясна, калі грымяць галіны
І з любасці заходзяцца шпакі,
Ты ўсё хутчэй мінаеш бакавіны,
Дзе хлопчыкі, нібы цецерукі,
Сыходзяцца, гукаюць сарамліва,
Гатовыя пабіцца ні за што!
А перад імі квохае гулліва
Цяцерачка ў блакітным паліто…
Калі вясна, табе не спацяшацца,
А працаваць да позняе зары,
Ад болю неўміручага хавацца,
Ды гэты боль шчаслівы, хоць памры…
Травіца

Лось, Е. Травіца – брат-сястрыца : апавяданні, замалёўкі / Еўдакія Лось. – Мінск : Беларусь, 1970. – 19 с.

Прыдумаць казку

(урывак з апавядання)

Пасля цяжкіх узрушэнняў вайны ў маі пачаўся і ў сонцы загаманіў над прасцягам знявечаных дарог і палёў партызанскай Зарэччыны мірны сорак пяты год. Мірным ён быў, гэта праўда, але быў ён вельмі галодны і абдзёрты, інвалідскі і сіроцкі. Сірот, прытым круглых, за час вайны нарасло столькі, што хоць у кожнай вёсцы дзіцячы дом адкрывай. Яго адкрылі, ды толькі адзін на ўвесь раён, і размяшчаўся ён у вёсцы Плігаўкі, там, дзе і да вайны быў. Як ні дзіўна, уцалела дзетдомаўская сядзіба. То ў ёй паліцаі табуніліся, то займалі яе партызаны, то няўтульная хаціна проста пуставала: ніводная, нават бежанская, сям’я не рашалася ў ёй сяліцца хоць бы часова. Не атопішся, не ўгрэешся ў такой стадоліне, а непакой вялікі. Сядзі і чакай, хто першы выжыве!

Дзяцей у дом набралі — як зачыніць! Бацькі загінулі на далёкіх, няўяўных для дзятвы франтах, склалі галовы ў партызанах, памерлі дома ў дні эпідэмій. Той хлопчык бачыў, як расстрэльвалі маці, а той выратаваўся, бо ў час нападу на вёску быў у грыбах, браты ж і сёстры леглі ў адну яму. Прывезлі некалькі яўрэйскіх дзяцей, якія цудам выратаваліся з местачковага гета. Розныя дзеці сабраліся ў Плігаўскім дзетдоме — малыя і старэйшыя, чарнявыя і бялявыя, зацятыя маўчуны і крыклівыя непаседы. Былі прыгожыя і непрыгожыя, ласкавыя і грубыя, але ўсё роўна былі яны як бы аднолькавыя, знядоленыя на самым пачатку жыцця, — сіроты…

Іх трэба было апрануць — і, сама бедная з вайны, дзяржава сяк-так апранула іх у форменныя сукеначкі і гарнітуры. Сіроты прасілі есці — і дзяржава выдзяляла ім першым са сваіх запасаў хлеб, крупы, масла, мяса. У вёсцы елі траву, шалупінне, а ў дзетдоме ўжо варылі рысавы суп. 3-за той, можа, порцыі рысу, з-за тых ста грамаў чорнага хлеба без чаргі — на работу ў дзетдом і прасіліся людзі. Набралі поўны штат, ад дырэктара да конюха, а сёй-той з былых настаўнікаў усё яшчэ кідаў вокам у бок сядзібы, даволі агледжанай к лету, прывабнай нават.

І Каця Крахотка, як скончыла сем класаў, падалася ў Плігаўкі. На многае не спадзявалася. Будзе прасіць, каб прынялі хоць на месяц, пакуль каторая з выхавацелек будзе ў адпачынку. Дома есці нечага, гэта адно, а другое — што трэба Каці грошы. Думае яна вучыцца ў горад паехаць. Хоць бы на білет зарабіць.

Дырэктар выглядаў суровым і стомленым. Каця ледзь не калацілася перад ім, але старалася і ўсміхацца: белыя косы і бровы, круглявы тварык, шэрыя шчырыя вочы.

— Вы ведаеце, у нас дзеці… Па сорак і больш у групе, — казаў ёй дырэктар.

— Я люблю дзяцей, дужа люблю! — зачасціла Каця і пачырванела. Бо сама толкам не ведала, ці любіць. Дома малых не было, а з цётчынымі, сваімі стрыечнымі братамі і сёстрамі, не раз білася.

— Гэта дрэнна, што дужа любіце, — стомлена адказаў дырэктар, вылучаючы слова «дужа».

«Чаму?!» — здзівіліся Каціны вочы, а дырэктар паясніў спакойна:

— Будзеце «дужа любіць» — заўважаць і не будуць слухацца…

Што тут казаць Каці, маўчыць яна. На месяц дырэктар бярэ, гаворыць яшчэ нейкія словы пра спецыфіку работы ў дзетдоме. Хутчэй бы, думае дзяўчына, выбрацца з гэтай канцылярыі, на сонца, да тых самых дзяцей, з якімі ёй трэба знаёміцца і цэлых трыццаць дзён выхоўваць!..

Пацеркі

Лось, Е. Пацеркі : апавяданні / Еўдакія Лось. – Мінск : Беларусь, 1966. – 223 с.

Cтарына-багатырачка

Лірычныя занатоўкі (урывак)
Да «родзіны»

Кожны, каму я гавару, што сямнаццаць гадоў не была ў роднай вёсцы, здзіўляецца і дакарае. Ды і як не дакараць.

Я жыла не за морам, а на сваёй жа зямлі. Ну — вучылася, ну — працавала, ну — было некалі. Але ж я неяк выбірала час для паездак у іншыя мясціны рэспублікі і краіны. А вось у родную вёску ніяк не магла выбрацца… Кожны раз, калі ўжо збіралася туды, нейкі план, больш важны, як здавалася, перабіваў задуму. Здавалася яшчэ, што для такой паездкі патрэбны асаблівы настрой, асаблівая падрыхтаванасць. А часам і страх скоўваў душу: да чаго, да каго і, галоўнае, з чым туды паеду?.. Летам я збіралася за мяжу. Але нарэшце хапіла волі адмовіцца ад такога плана і павярнуць у іншы бок — на Ушаччыну, у Старыну, у той край,

…дзе я радзілася, расла,
дзе першы раз пазнала шчасце,
слязу нядолі праліла.

Захвалявалася перад самым ад’ездам. «Гэта ж куды еду, — думала сама сабе, — і праз які час!..»

Збіраючы ў чамаданчык дарожнае начынне, пачула, як за перагародкай паціху ўсхліпвае маці. Я разумела яе, але, каб не расчульваць больш, развіталася знарок абыякава:

— Пакуль! Прывітанне «родзіне»?

Маці сур’ёзна лічыць, што называць родных людзей «раднёй» ці яшчэ як — груба; трэба гаварыць «родзіна», як кажуць у нас на Ушаччыне, хаця ў некаторых нашых песнях слова гэтае гучыць як больш вядомае — «радзіна».

Такім чынам, я накіравалася «да родзіны».

Я хачу паблукаць па зямлі, аб якой ніколі яшчэ — ні на яве, ні ў сне — не забывала, куды б далёка ні закідаў мяне мой лёс.

Я хачу пабачыць людзей, сярод якіх выгадавалася, — і сваякоў і чужых.

Я хачу даведацца, як пайшло жыццё ў старынян пасля таго, як яны выйшлі з лесу на папялішчы (гэта ў 1944 годзе, калі я была сярод іх апошні раз).

Мяне вабяць людзі — местачкоўцы, калгаснікі, старэйшыя і равеснікі, знаёмыя і тыя, што паспелі нарадзіцца і вырасці за апошнія гады.

У Старыну, на бацькаўшчыну, хутчэй!..

Да Полацка — па чыгунцы, ад Полацка да Ушачаў — на аўтобусе, з Ушачаў да Старыны (дакладней, да Вялікіх Дольцаў, крышку не даязджаючы) — таксама.

Усё ў гэтай дарозе лёгка і проста, нават, калі захочацца, можна і пехатой! Прыехаў раніцаю ў Полацк, паспаў крыху ў гасцініцы, зазірнуў у кніжны магазін. Без лішняга хвалявання атрымаў білет на дзённы аўтобус — і каці сабе далей!

Так — да Ушачаў.

Вверх