Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Колас Якуб

140 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Якуба Коласа ў нашых бібліятэках

Колас Якуб (сапр. Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч, 1882-1956) — народны паэт Беларусі, празаік, грамадскі дзеяч, вучоны, педагог; адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы, заслужаны дзеяч навукі Беларусі. З’яўляўся Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1934 года.

Нарадзіўся 3 лістапада ў вёсцы Акінчыцы (цяпер у межах г. Стоўбцы) Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Мікалаеўшчынскай пачатковай школе. Але будучаму паэту не давялося рэгулярна наведваць яе. Вучылі яго дамашнія настаўнікі, так званыя «дарэктары» — вясковыя хлапчукі, якія здолелі скончыць пачатковую школу.

У 1898 годзе Якуб Колас паступае ў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, пасля заканчэння якой працуе вясковым настаўнікам на Палессі ў вёсках Люсіна (Ганцавіцкі раён), Пінкавічы (Пінскі раён).

У 1906 годзе прымае ўдзел у нелегальным настаўніцкім з’ездзе, за што быў звольнены з працы і засуджаны на 3 гады турэмнага зняволення. Пасля вызвалення настаўнічаў. У гэты ж перыяд, у жніўні 1912 года, Якуб Колас знаёміцца з Янкам Купалам. З гэтай сустрэчы пачалося іх сяброўства.

У чэрвені 1913 года Я. Колас ажаніўся з настаўніцай пінскай чыгуначнай школы Марыяй Дзмітрыеўнай Каменскай.

У час 1-й імперыялістычнай вайны быў мабілізавалі ў армію. Служыў спачатку ў Пермі, затым знаходзіўся на Румынскім фронце. Але цяжка захварэў і быў эвакуіраваны ў горад Абаянь. У 1918 годзе дэмабілізаваны. Па выкліку ўрада БССР у 1921 годзе Якуб Колас пераехаў у Мінск.

У 1920-30-я гады актыўна ўдзельнічае ў навуковым і грамадска-палітычным жыцці Беларусі. З 1929 года Якуб Колас віцэ-прэзідэнт Акадэміі Навук БССР.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны паэт жыў у Клязьме пад Масквой, Ташкенце, Маскве. У 1944 годзе Я. Коласу прысвоена званне Заслужаны дзеяч навукі Беларусі. У снежні 1944 года вяртаецца ў Мінск.

Пасля вайны да канца жыцця працаваў у АН БССР. Актыўна ўдзельнічаў у палітычна-грамадскім жыцці краіны.

Творчая дзейнасць

Першыя літаратурныя спробы Коласа адносяцца да часу вучобы ў настаўніцкай семінарыі. Літаратурным дэбютам стаў верш «Наш родны край» (1906, газета «Наша доля»). Вучэбная кніга паэта «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» выйшла ў свет у 1908 годзе і стала важным этапам на шляху развіцця беларускай дзіцячай літаратуры. Складаў гэтую кнігу Колас з любоўю, з пачуццём вялікай адказнасці перад яе будучымі чытачамі.

«Песні жальбы» (1910) – першы зборнік вершаў, які выйшаў у свет, калі Якуб Колас адбываў пакаранне ў Мінскім астрозе. Галоўны герой зборніка – беларускі мужык, які з пачуццём уласнай годнасці апавядае пра свой бяспраўны лёс, выказвае патрабаванні лепшай долі.

Затым выходзяць кнігі прозы «Апавяданні» (1912), «Родныя з’явы» (1914), «Казкі жыцця» (1921). Проза Якуба Коласа разнастайная паводле тэматыкі, ахопу жыццёвых з’яў, з мноствам характараў-тыпаў беларускіх сялян, вызначаецца непаўторным нацыянальным каларытам.

Ён аўтар паэм «Новая зямля», «Сымон-музыка», «Рыбакова хата», «Суд у лесе», «Адшчапенец», аповесці «На прасторах жыцця», «Дрыгва», трылогіі «На ростанях» і інш.

Трылогія складаецца з аповесцей «У палескай глушы», «У глыбі Палесся», «На ростанях». Дзеянне рамана адбываецца на Беларусі ў перыяд першай рускай рэвалюцыі, гады сталыпінскай рэакцыі і новага ўздыму рэвалюцыйнага руху. Малюючы шырокую карціну жыцця беларускага народа, аўтар асноўную ўвагу ўдзяляе праблеме гістарычнага лёсу інтэлігенцыі.

Над паэмай «Новая зямля» Якуб Колас працаваў 12 гадоў (1911-1923). Гэта першы беларускі буйны эпічны твор. Напісаны ён на аўтабіяграфічным матэрыяле і лічыцца энцыклапедыяй жыцця беларускага сялянства на рубяжы XIX–ХХ стст.

Якуб Колас апрацаваў 40 народных казак, напісаў шмат вершаў для дзяцей.

Экранізацыя твораў Якуба Коласа

У 1960-1961 гадах выйшаў на экраны гісторыка-рэвалюцыйны кінараман «Першыя выпрабаванні» (1-2 серыі) па матывах трылогіі «На ростанях».

Первые испытания (1 серия) – YouTube / First Trials (Part 1) (1960) фильм смотреть онлайн… [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://www.youtube.com/watch?v=YvbpZZsH32o – Заглавие с экрана.

Первые испытания, по мотивам трилогии Якуба Коласа «На ростанях» 1960 год ч.2 – YouTube [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://www.youtube.com/watch?v=j6Ze9kIEWsw – Заглавие с экрана.

У 1976 годзе на студыі «Белтэлефільм» паводле паэмы пастаўлены фільм-спектакль «Сымон-музыка».

Сымон-музыка – YouTube [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу : https://www.youtube.com/watch?v=DIFn6ydXrhU – Заглавие с экрана.

Якуб Колас і Мазыршчына
Вверх