Мікола Хведаровіч
Анатаваны спіс
Хведаровіч, М. Любістак : выбранае / Мікола Хведаровіч. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. – 255 с.
Вершы са зборніка
⚹ ⚹ ⚹
Паміж хмараў месяц ясны
Ціха коціцца па небе.
Залатыя віснуць пасмы
Ад калоссяў спелых хлебных.
3 гаманліваю асінай
Вецер шэпча на пакошы.
Асыпаецца маліна
У імшысты жоўты кошык.
Зачарованае поле
Абягаюць хмараў цені.
Ціха дрэмле наваколле
Ў цёмнай ночы на каленях.
Ліпы — стройныя красуні
У намітках паркалёвых,
Прытуліўшыся да пуні,
Пра каханне шэпчуць словы.
⚹ ⚹ ⚹
Гукні мяне,
Вясенні кліч,
I я ізноў прыйду
Набраклай ворнае зямлі
Адчуць жывучы дух.
I не скажу
Нікому я,
Што поўны светлых мар.
Мая чароўная зямля —
Багацця уладар.
А ўсё ж пачуй,
Які разлад
Жаданняў і душы.
Мне хочацца прыйсці назад,
Хведаровіч, М. Крынічка : вершы / Мікола Хведаровіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1978. – 160 с – (Бібліятэка беларускай паэзіі).
Вершы са зборніка
⚹ ⚹ ⚹
Усё, аб чым нам марыцца,
Збываецца ў жыцці.
Жыццё пражыць — не старыцца —
Не рэчку перайсці.
Не рэчкамі туманнымі
Шляхі мае ляглі —
Марамі, акіянамі,
Дзе ў штормах караблі.
Бурлівае, шалёнае
Паспрабаваў тады
Той самае салёнае
Жыццёвае вады...
А хвалі з пенай белаю
Насустрач мне плылі.
Але са мною смелыя
Заўжды сябры былі.
I вось ужо не верыцца,
Што вытрымаў штурвал.
Што не грыміць, не пеніцца
Дзевяцібальны шквал.
Што я на варце выстаяў
У гэты ледалом.
А бераг дальняй прыстані
Цяпер мой сталы дом.
Вясною прамяністаю
Праз доўгія гады
Прыйшоў з душою чыстаю
Такім, як быў заўжды.
I старасць не падладзіла
Рахункі падвясці.
Па галаве не гладзіла
Вясна мяне ў жыцці.
Суровая і роўная,
Празрыстаю была
Дарога мая, поўная
I смутку, і святла.
Вось так бы і далей ісці
I, стаўшы ўжо сівым,
Быць поўным светлай шчырасці,
Заўсёды маладым.
«Зима»
Ля хат насыпаны сумёты,
Пад снежнай коўдрай спяць палі.
Вятры бяздомныя ля плота
3 віхурай песню завялі.
Замоўклі белыя прасторы,
Усё ахутаў зімні сон.
Малюе срэбныя узоры
Ужо зіма на шкле акон.
I лес, нібы мядзведзь касматы,
Укрыўся снежным дываном.
Стаяць у цёплых шапках хаты, —
Абліты месячным святлом.
Люблю зіму і спеў мяцеліц
I смех вясковай дзетвары.
Калі развешае кудзелі
Марозны іней на двары,
Калі па сонцы снег іскрыцца,
А з ветрам сіверны мароз –
Асыпле твар калючай гліцай,
I шчыпле пальцы, шчокі, нос.
Няхай ён шчыпле — не баюся,
Лячу на саначках з гары,
Спяваю песні і смяюся,
Аж пошчак коціцца з гары.
Хведаровіч, М. Незабыўнае : [успаміны] / Мікола Хведаровіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. – 173 с.
Кніга белетрыстычных нарысаў М. Хведаровіча пра беларускіх пісьменнікаў і паэтаў М. Лынькова, П. Глебку, У. Хадыку, М. Зарэцкага, Я. Пушчу, І. Гурскага, У. Корбана, С. Баранавых.