Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Леанід Галубовіч

Анатаваны спіс

Стол

Галубовіч, Л. Таемнасць агню : вершы / Леанід Галубовіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. – 86 с. : іл. – (Першая кніга паэта).

Вершы са зборніка

«Заложнік цемры»
Не ведаю, хто дрэва пасадзіў.
Яно было, здаецца мне, адвеку.
І я яму, нібыта чалавеку,
Адкрыў сябе і час свой асудзіў

Высокай мерай тайнага быцця.
І тое, што не выказаў я свету,
Што не скажу на споведзі жыцця.

Спатоляць тайну тую карані,
І вышапча, магчыма, штосьці крона,
І толькі існасць выстаіць бясслоўна,
І дагарыць з тым дрэвам у агні.

Як навучыцца разумець яго,
Агонь, якім мы праведна згараем,
Агонь, якому сутнасць давяраем
Жыцця свайго?..
«Паэзія»
Ты — боль, паэзія. Ты — быль.
Твае суровыя законы
He для забаў, не для гульбы —
А пошук ісціны да скону.

Ты — рай, паэзія. Ты — рой
Адвечных дум, дзе мы згараем.
I толькі геніі парой
Жылі часова гэтым раем.

Ты — жаль, паэзія. Ты — жар.
Я па тваім хаджу вуголлі.
Чыя не прагнула душа
Твайго зняволення і волі?

Ты — сум, паэзія. Ты — суд
I мрояў нашых, і здзяйсненняў.
Хай душы шчырыя нясуць
Высокі лад тваіх памкненняў!

Ты — яд, паэзія. Ты — сад
З адзіным яблыкам спакусным.
Над ім — каторы год падрад! —
Мае збалела смягнуць вусны…

Ты — боль, паэзія. Ты — бой.
Ты — праўды непрыступнай вежа.
Я — праведнік і грэшнік твой,
Пусці мяне ў сваё бязмежжа!..
«Мой жнівень спякотны…»
Душна штосьці, сябры…
Жнівень надта спякотны.
Ні ў двары, ні ў бары
Не ўсядзець без работы.

І зямліца да рук,
Як крывіна — да сэрца…
Аддаю, што бяру,
І бяру, што даецца.

Ёсць да хлеба і ёсць
Для душы й за душою.
Я ў Айчыне — не госць…
Мне яна — не чужою…

Мне б крынічнай вады,
Як таму травастою,
Ад якое сады
Зелянеюць вясною.

Дайце ж гэтай вады
З нетраў любаў Айчыны,
Каб не знаў я нуды
Да смяротнай хвіліны.
Вверх