Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Гальпяровіч Навум

75 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце творы Навума Гальпяровіча ў нашых бібліятэках

Навум Якаўлевіч Гальпяровіч — паэт, публіцыст, грамадскі дзеяч. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1990 года. Заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў.

Нарадзiўся 14 студзеня 1948 года ў г. Полацку. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў на Полацкім шклозаводзе (1966-1967). Вучыўся завочна на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1979 годзе скончыў завочна Віцебскі педагагічны інстытут. Працаваў у Наваполацку на радыёвяшчанні. З 1981 — уласны карэспандэнт Дзяржтэлерадыё Беларусі па Віцебскай вобласці.

Творчая біяграфія

Першая публікацыя Навума Гальпяровіча ўбачыла свет у 1967 годзе ў наваполацкай газеце «Хімік». Адзін з аўтараў калектыўнага зборніка паэзіі «Сцяжына» (1983). З таго часу многія творы паэта ўвайшлі ў кнігі, анталогіі, школьныя хрэстаматыі, сталі папулярнымі песнямі.

Аўтар кніг паэзіі і прозы «Брама» (1990), «Востраў душы» (1995), «Насцеж» (2008), «На трапяткім агні» (2012), «Сюжэт для вечнасці» (2013), «Час лістападу» (2018), «Подых пяшчоты» (2019) і інш.

Творам Навума Гальпяровіча характэрныя шчырасць, высокі напал думкі, паважлівае станаўленне да роднага слова. Паэт з адкрытай душой праз гады пранёс любоў да роднай зямлі, веру ў перамогу дабра, пяшчоты, кахання. Гэта робіць творчасць аўтара адметнай і запамінальнай. Яна адзначана дыпломам рэспубліканскага творчага конкурсу «Лепшы твор 2008 года ў галіне паэзіі», лаўрэатствам у шматлікіх іншых конкурсах. Таксама выступае з літаратурна-крытычнымі і публіцыстычнымі артыкуламі.

У 2010 годзе была заснавана навукова-папулярная серыя «Гарады і гістарычныя мясціны Беларусі» выдавецтвам «Пачатковая школа» з мэтай знаёмства дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту з культурнай і гістарычнай спадчынай усіх рэгіёнаў Беларусі. Навум Гальпяровіч з’яўляецца адным з аўтараў выдання. Распачынае серыю кніга «Полацк — бацька гарадоў беларускіх».

Вверх