Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Болсун Міхась

Анатаваны спіс

Жанчыны

Болсун, М. Пад сузор’ем дабрыні : вершы / Міхась Болсун ; б-ка Гомел. аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. – Мазыр : Калор, 2012. – 144 с.

Болсун, М. Покліч бацькоўскай зямлі : вершы / Міхась Болсун // Літаратурная Гомельшчына : альманах. Вып. 12. – Мазыр : Калор, 2016. – С. 35-47.

Болсун, М. Роднае, блізкае : вершы / Міхась Болсун. – Мазыр : Калор, 2016. – 104 с.

Болсун, М. Там, дзе задумлівы Сож… : вершы / Міхась Болсун. – Гомель : Полеспечать, 2006. – 128 с.

Вершы са зборнікаў:

Сны
Спіць вёска мая Балсуны
Пад коўдрай, вытканай з зорак.
Пра што, землякі, вашы сны,
Радасць людскую ці гора?

Месяц-ліхтар вісне ўгары,
Ноч баль навокал свой правіць.
У снах можна ўсё паўтарыць
І нават нешта паправіць.

Няхай жа часцей хоць у снах
Смяюцца радасна людзі,
Цвіце ў іхніх душах вясна
Пакуль зара не разбудзіць.
Раней і цяпер
Калі юнак бег на спатканне
Пад засень паркавых бяроз,
Раней, як знак свайго кахання,
Заўжды дзяўчыне кветкі нёс.

Цяпер такое — рэдкасць, дзіва,
Бо час інакшы на дварэ.
Юнак нясе дзяўчыне– піва
І пачак модных цыгарэт.
Loading...