Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Васючэнка Пятро

65 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Пятро Васючэнкі ў нашых бібліятэках

Пятро (Пётр) Васільевіч Васючэнка (1959-2019) — празаік, драматург, крытык, літаратуразнаўца.

Нарадзіўся 15 лютага 1959 года ў г. Полацку. Бацька — выкладчык Полацкага ляснога тэхнікума, маці — бібліятэкар, прывучылі яго з малых гадоў да чытання. Нават гульні малы Пятро з братам ладзілі паводле прачытанных кніг. Калі вучыўся ў школе, болей за ўсё любіў два прадмета — літаратуру і біялогію.

У 1981 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1984 у Інстытуце літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 1997 у Мінскім лінгвістычным ўніверсітэце.

Творчая дзейнасць

Пятро Васючэнка аўтар шматлікіх навуковых даследаванняў па літаратуры (даследаваў класічную і сучасную беларускую літаратуру), кніг прозы, драматургіі, эсэ і казак. Выдаў літаратуразнаўчыя манаграфіі «Драматургія і час», «Драматургічная спадчына Янкі Купалы», «Пошукі страчанага дзяцінства», «Сучасная беларуская драматургія», «Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм» і інш. Спектаклі паводле яго п’ес ставяцца на сцэнах многіх беларускіх тэатраў.

Вядомы і як дзіцячы пісьменнік. Кніга «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» (2003) — збор казачных аповесцей пра двух надзвычай каларытных сябрукоў, шляхцюкоў, якія трапляюць у неварагодныя прыгоды праз сваю ляноту ці незадачлівасць.

З экалагічнай казкі «Каляровая затока» (2008) можна даведацца, як шмат жывых істотаў насяляе адну невялікую рачную затоку. Персанажы аповесці — Вадзяны Клоп, Шчупачыха, Шчупачок, Слімак — жывуць у забруджанай чалавекам рэчцы і не ведаюць, што недзе ёсць празрыстыя вадаёмы, блакітнае неба над паверхняй вады. Казка вучыць любіць прыроду, шукаць выйсце з безвыходнага становішча, дапамагаць сябрам у бядзе.

Займальна і з гумарам аўтар распавядае пра подзвігі асілка ў кніге «Дванаццаць подзвігаў Геракла» (2013). Раман-бурлекс для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту змяшчае шмат цікавых звестак па міфалогіі, гісторыі, геаграфіі Старажытнай Грэцыі.

У зборніку «Жаласлівая каралева» (2018) сабраны казкі, якія вядуць у свет, дзе поруч з людзьмі жывуць звяры і птушкі, жабкі і чарвячкі. Яны таксама ўмеюць радавацца, смуткаваць, шукаць шчасце.

Вверх