Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyrlib.by
Войти


Читаем детям

Книги Бабрыная навука
Бабрыная навука

Бусько, М. Бабрыная навука : скорагаворкі, каламбуры, загадкі, акравершы, казкі : для мал. шк. узросту / Мікола Бусько. – Мінск : Юнацтва, 2001. – 55 с. : іл.

Цікаўныя назіранні баранавіцкага паэта Міколы Бусько за жыццём жывёл і птушак, а таксама за таямнічымі з‘явамі прыроды ўвасобіліся ў гэтай кніжцы. Любоў да роднай зямлі памагае дзецям разгадаць таямніцы раслін і дрэў. Аўтар адчыняе акно ў незнаёмы свет, напоўнены маляўнічымі фарбамі і водарам кветак. Значную частку кнігі займаюць казкі.

Залаты Талер
Залаты Талер

Залаты Талер : казкі : для мал. і сярэд. шк. узросту / уклад. А. В. Спрынчан. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. – 210 с. – (Беларуская аўтарская казка).

Няма ніводнага дарослага, а тым болей дзіцяці, якое б не любіла казкі. Уваходзіць у свет кнігі аўтарскіх казак “Залаты талер” можна і сам-насам, і ўсей сям’ёй, і кампаніяй вяселых і разумных сяброў. Вас чакаюць незвычайныя і захапляльныя падарожжы да прынцэс і дамавікоў, да цмокаў і мышак, пад ваду і ў космас. Вы даведаецеся пра талент і пра тое, як мары спраўджваюцца, як адзначаюць Каляды ў лесе, чаму ў дзіка дзеткі паласатыя, як прыходзіць натхненне і, галоўнае, – сустрэнецеся з сапраўднай казкай.

Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў
Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў

Баравікова, Р. А. Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў : для сярэд. шк. узросту / Раіса Баравікова. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. – 144 с.


Мамурык – з далёкай планеты Мамурыі, каго адна знаёмая дзяўчынка пісьменніцы Раісы Баравіковай, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, назвала міжпланетным Пажарнікам, даўно спадабаўся юным чытачам. Новая кніга атрымала назву “Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў”. Але падзеі, апісаныя ў гэтай кнізе, разгортваюцца не толькі на Мамурыі. Мамуры і мамурыкі вельмі ўпадабалі нашу зямлю, і ў казачных аповесцях дапытлівы чытач знойдзе шмат прыгодаў гэтых займальных і проста сімпатычных істот у мясцінах, добра знаёмых нам.

Касмічная адысея хлопчыка Стасіка
Касмічная адысея хлопчыка Стасіка

Хадасевіч-Лісавая, К. С. Касмічная адысея хлопчыка Стасіка : казачная аповесць : для дзяцей сярэд. шк. узросту / Кацярына Хадасевіч-Лісавая. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2012. – 128 с.

У сне, як вядома, можна пабываць дзе заўгодна і пабачыць самае незвычайнае. Галоўны герой кнігі хлопчык Стасік кожную ноч пераносіцца ў дзівосную Краіну Сноў, дзе знаёміцца з казачным хлопчыкам Зорнічкам. Дзеці разам падарожнічаюць па загадкавым мікракосмасе, іх заўсёды чакаюць цікавыя прыгоды. Разам са Стасікам і Зорнічкам маленькія чытачы здзейсняць дзівосныя падарожжы ў Зніч-гарадок і Аблокавую краіну. На старонках гэтай кнігі дзеці сустрэнуцца з зоркамі-красунямі, даведаюцца пра важную справу знічак і пазнаёмяцца з Феяй, якая адкрые таямніцу прыгатавання эліксіру казачных сноў. А самыя адважныя чытачы дапамогуць героям адшукаць зладзейку Чорную Дзірку і выратаваць тых, хто трапіў у яе палон… Дзеці навучацца спасцігаць вечныя каштоўнасці сяброўства, узаемадапамогі, дабрыні і міласэрнасці.

Лес на далоні
Лес на далоні

Гурыновіч, Х. Лес на далоні : вершы, апавяданні / Хведар Гурыновіч. – Мінск : Юнацтва, 2001. – 142 с.

Лісіца з Расохі
Лісіца з Расохі

Тумаш, Г. Лісіца з Расохі : вершаваная казка / Генадзь Тумаш. – Мінск : Юнацтва, 2001. – 44 с.

Книги
Прыстань ваўкалакаў
Прыстань ваўкалакаў

Прыстань ваўкалакаў : чарадзейныя казкі : для дашк. і мал. шк. узросту / уклад. А. І. Гурскі ; маст. У. П. Савіч. – Мінск : Юнацтва, 2000. – 349 с. : іл.

У зборнік уключаны лепшыя ўзоры беларускіх народных чарадзейных казак, якія з’яўляюцца самымі любімымі ў народзе. Фантастыка, развіццё казачнага сюжэта праз дзеянні звышнатуральных сіл – тыповая рыса казак такога зместу. Галоўная тэма – барацьба дабра са злом, дзе дабро, як правіла, перамагае.

Слёзкі сонца
Слёзкі сонца

Якімовіч, А. М. Слёзкі сонца : апавяданні, казкі, смяшынкі : для дзяцей мал. шк. узросту / А. М. Якімовіч. – Мінск : Народная асвета, 2014. – 94 с. : іл.

Той, хто прачытаў кнігі беларускага пісьменніка Аляксея Якімовіча “Каб мама ўсміхалася”, “Хітрая ліса”, з задавальненнем прачытае і гэтую. Апавяданні, казкі, смяшынкі, як старэйшыя сябры, раскажуць вясёлыя, пазнавальныя гісторыі пра людзей і казачных жывёл, пра значэнні слоў і матэматычныя знакі, навучаць мудрасці, дабрыні, спагадлівасці і ўзаемавыручцы – таму, без чаго ў жыцці нельга абысціся. Кніга адрасуецца дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

Книги
Вверх