Шануй і ведай роднае слова!

Увесь тыдзень у Козенскай сельскай бібліятэцы ў рамках літаратурнага марафону «Адзінства слова» для карыстальнікаў прайшлі паэтычныя хвілінкі пад назвай «Шануй і ведай роднае слова!», прысвечаныя нашай роднай мове і Дню народнага адзінства.

Карыстальнікам прапаноўвалася ўспомніць найбольш упадабаных беларускіх паэтаў ці верш на роднай мове і запісаць радкі любімых паэтаў на стыкеры. Кожны з жадаючых мог прачытаць на выбар верш са зборнікаў, прадстаўленых на кніжнай выставе «Любі, шануй і ведай роднае слова!».

Гучалі вершы В. Жуковіча, М. Пазнякова, Я. Купалы, Я. Коласа, П. Панчанкі і інш.

Хвілінкі Хвілінкі Хвілінкі Хвілінкі Хвілінкі

10-17 сентября |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх