Паэзія жывых гукаў

У гарадской дзіцячай бібліятэцы №4 адбыўся дыялог з Радзімай «Паэзія жывых гукаў». Усім прапаноўвалася пачытаць ці паслухаць вершы пра нашу радзіму. Спадзяёмся, што дзеці запомнілі аўтараў, чые вершы іх асабліва ўразілі, а таксама ўзбагацілі сваю моўную скарбонку новымі роднымі словамі.

У наступнай частцы мерапрыемства пад назвай «Пра Беларусь расказваюць старыя паштоўкі» дзеці нават пабылі філатэлістамі: пазнаёміліся з сімваламі нашай роднай краіны, даведаліся падрабязна пра буслоў. Мы прыйшлі да высновы, што выява чорнага бусла характэрна для паштовак амаль што ўсіх краін свету. Чаму так, мы даведаліся з дапамогай кніг, ведаў дзяцей і падказак ад дзеда Усяведа.

Дзякуючы маркам, мы таксама пабывалі ў Нясвіжы, Белавежскай пушчы, пазнаёміліся з ягадамі, дрэвамі, кветкамі, выявы якіх беларусы ў той ці іншы час сваёй гісторыі часцей за ўсе размяшчалі на паштоўках. Захапіла юных філатэлістаў-вандроўнікаў серыя марак «Вырабы з саломы».

Дыялог Дыялог Дыялог Дыялог

19 сентября |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх