Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyrlib.by
Войти


Дзень народнага адзінства

Сёлета беларусы ўпершыню адзначылі дзяржаўнае свята — Дзень народнага адзінства. Гарадская бібліятэка №3 далучылася да святкавання і прыняла ўдзел у квілт-акцыі «Пажаданні маёй краіне».

Якая прыгожая назва ў нашай краіны — Беларусь! «Белая Русь» — далікатнае і паэтычнае імя як мага больш падыходзіць нашай краіне. Белая — значыць светлая, чыстая. Яе ціхая чароўнасць праяўляецца паступова, а прыгажосць расчыняецца таму, хто яе любіць, шануе і адчувае гонар за сваю бацькаўшчыну.

Усе жадаючыя карыстальнікі бібліятэкі змаглі напісаць свае пажаданні і прызнанні нашай роднай Беларусі і сышліся ў адным — жыві і квітней, Беларусь!

Акция Акция Акция Акция Акция

10-30 сентября |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх