Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyrlib.by
Войти


Да дня нараджэння Янкі Купалы

Гарадская бібліятэка №5 правяла бібліятэчны квілт «Любімыя купалаўскія вершы: да дня нараджэння Янкі Купалы». Увазе чытачоў была прадстаўлена кніжная паліца «Янка Купала: позірк у будучыню» з літаратурай аўтара: «З кутка жаданняў: вершы, паэмы, п’есы», «Санеты», «Творы», «Дзівы і чары» і іншыя. У якіх аўтар з самага пачатку працы на ніве беларускага слова здолеў зрабіць спробу штосьці змяніць, перайначыць у сваім лёсе, у сваім ладзе жыцця. Патрэбна было стварыць нацыянальную літаратуру і надаць ёй адмысловы статус, ператварыць яе ў культурны, духоўна-адраджэнскі цэнтр. Прарок нацыі, Купала, жыў і тварыў з вераю ў заўтрашні дзень. Ён прыклаў намаганні, каб Беларусь здабыла «свой пачэсны пасаг між народамі». Беларусь збіраецца ў адну сям’ю. Умацаванне нашай краіны ў многім залежыць ад таго, наколькі мы, як грамадзяне, усвядомілі неацэнны ўклад Купалы ў фарміраванне і ўмацаванне духоўных асноў дзяржавы і нацыі. На працягу некалькіх дзён, бібліятэкар знаёміла чытачоў з біяграфіяй класіка, з літаратурнай дзейнасцю паэта. А наведвальнікі бібліятэкі чыталі свае любімыя вершы Я.Купалы. Дзяўчынкам спадабаліся вершы «Жняя», «Алеся». У хлопчыкаў перамогу атрымалі вершы «Дуб», «Хлопчык і лётчык». Кнігі паэта прапаноўваліся для дадатковага чытання на дом.

Квілт Квілт Квілт Квілт

7-10 июля |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх