Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyrlib.by
Войти


Урокі сяброўства і смеха

Імя фінскага пісьменніка Цімы Парвела ў нас, на жаль, пакуль мала хто ведае. У той жа час у Фінляндыі ён — адзін з самых вядомых аўтараў. Асабліва папулярная яго серыя кніг пра Элу і яе сяброў. А цяпер і сярод чытачоў гарадской дзіцячай бібліятэкі №4 з'явіліся прыхільнікі гэтых кніг, дзякуючы кніжнаму задавальненню «Урокі сяброўства і смеха ад Элы і яе сяброў». Мы з вялікім задавальненнем вучыліся сябраваць і радавацца жыццю так, як фінскія школьнікі.

А як жа цудоўна Цiма Парвела гучыць на беларускай мове! І з якім захапленнем слухалі юныя чытачы вясёлыя, нават трохi хулiганскія гісторыі. Але здзіўляцца тут няма чаму, бо прыгоды фiнскiх вучняў i iх настаўнiкаў здольны развесялiць нават самага сур’ёзнага чалавека.

Мэтай сустрэчы было не толькі знаёмства з пісьменнікам і яго кнігамі. Яшчэ мы пачалі ствараць свой уласны комікс.

Дзеці даведаліся, як ствараецца комікс: як ён уладкаваны, навошта патрэбныя бурбалкі з дыялогамі, як маляваць эскізы і складаць план. Адметнай рысай нашага коміксу стала тое, што мы не прыдумлялі яго, а рабілі па матывах кніг пра Элу і яе сяброў: усе ўдзельнікі пазнаёміліся з Элай і яе сябрамі загадзя, а потым мы выбіралі найбольш цікавыя гісторыі, адгадвалі, якія з іх адпавядаюць выбраным для коміксу малюнкам, і знаходзілі ў тэксце дыялогі да іх, трохі змяняючы іх і дапаўняючы сваімі думкамі. Так, пераплятаючы думкі аўтара і свае ўласныя, дзеці павучыліся ў фінскіх вучняў, як трэба і можна сябраваць, а таксама даведаліся, як кожны з іх уяўляе сапраўднае школьнае сяброўства.

Падчас імпрэзы мы прыйшлі да высновы, што сяброўства не бывае без усмешкі, шчасця не адчуць без смеху, школьны час - самы вясёлы, і за дзіцячымі клопатамі і справамі нельга забываць пра гумар і сяброўскі смех!

Задавальненне Задавальненне Задавальненне Задавальненне Задавальненне

3 марта |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх