Родная мова — крыніца празрыстая

У рамках дэкады беларускай і краязнаўчай кнігі «Родная мова — бясцэнная спадчына», у гарадской бібліятэцы №6 імя В. З. Харужай прайшла акцыя «Родная мова — крыніца празрыстая».

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтае свята заснавана рашэннем канферэнцыі ЮНЕСКА дзеля захавання моваў, якім пагражае знікненне.

Гэта свята спрыяе таму, каб людзі задумаліся пра лёс роднай мовы, на якой вымавілі першае слова, на якой размаўлялі іх продкі. Наведальнікам прапанавалі напісаць, што для іх значыць родная беларуская мова.

Ведайце: учора ты яшчэ не гаварыў па-беларуску, сёння размаўляеш на «трасянцы», а заўтра будзеш гаварыць на чыстай літаратурнай мове. А дзеля пачатку дастаткова зусім мала — проста паспрабаваць адзіны дзень у год, напрыклад, 21 лютага, з калегамі, сябрамі, роднымі, размаўляць па-беларуску.

Увазе чытачоў была прадстаўлена кніжная выстава «Смак роднай мовы», дзе можна было пазнаёміцца з беларускай народнай кухняй. Усім наведвальнікам бібліятэкі ўручалі закладкі «Пакатуштуйце беларускае».

Падарожжа Падарожжа Падарожжа Падарожжа Падарожжа Падарожжа

22 февраля |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх