Пісьменнікі-юбіляры і іх творы

У гарадской бібліятэцы №2 была праведзена квілт-віктарына «Пісьменнікі-юбіляры і іх творы». Чытачам, на працягу дэкады беларускай кнігі «Родная мова — бясцэнная спадчына», прапаноўвалася выбраць рознакаляровы стыкер з назвай твора беларускага пісьменніка-юбіляра 2021 года, затым яны павіны былі назваць яго аўтара, знайсці на стэндзе яго партрэт і замацаваць стыкер побач. Калі, чытач абцяжарваўся ў сваім выбары, бібліятэкар прапаноўваў яму скарыстацца падказкамі – кнігамі з выставы. Квілт-віктарына дала магчымасць яе ўдзельнікам праверыць свае веды творчасці Івана Мележа, Івана Шамякіна, Кандрата Крапівы, Ніла Гілевіча, Паўла Місько, Віталя Вольскага і іншых пісьменннікаў-юбіляраў 2021 года, прыцягнула да чытання іх кніг.

Вечар Вечар Вечар

21-28 февраля |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх