Размаўляй са мной па-беларуску

У гарадской бібліятэцы №1 у рамках дэкады беларускай і краязнаўчай кнігі «Родная мова — бясцэнная спадчына» прайшла акцыя–заклік «Размаўляй са мной па-беларуску».

Карыстальнікі бібліятэкі з задавальненнем прымалі ўдзел у моўных гульнях і конкурсах «Перакладчык», «Цытаты з вершаў», «Беларускія прыказкі». Усе ўдзельнікі атрымлівалі закладкі. У гэтыя дні чытачы знаёміліся з выставай «Час чытаць на роднай мове», на якой былі прадстаўлены кнігі беларускіх класікаў — Я. Коласа, Я. Купалы, М. Багдановіча, а таксама беларускія народныя і аўтарскія казкі, вершы, кнігі беларускіх сучасных аўтараў.

Беларуская мова, у першую чаргу — гэта родная мова, сакавітая, меладычная і пяшчотная, і таму мы як мага заахвочвалі чытачоў паспрабаваць размаўляць па-беларуску з сябрамі, роднымі.

Любіце, шануйце, паважайце родную мову, размаўляйце на ёй часцей!

Гасціная Гасціная Гасціная Гасціная Гасціная Гасціная Гасціная Гасціная Гасціная

20-27 февраля |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх