Нязгасная зорка Радзімы

У гарадской бібліятэцы №7 прайшла акцыя «Нязгасная зорка Радзімы», прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння вядомага класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.

Да памятнай даты ў бібліятэцы на абанеменце была падрыхтавана кніжная выстава «Я хацеў бы спаткацца з Вамі…». На працягу акцыі чытачам у чытальнай зале прапанавалі пазнаёміцца з віртуальнай выставай. Увазе чытачоў былі прадстаўлены матэрыялы пра жыццё і творчасць паэта, зборнікі паэзіі, крытычныя артыкулы, сямейныя фотаздымкі. Бібліятэкары расказвалі пра дзяцінства, юнацтва і літаратурны шлях класіка. У рамках акцыі наведвальнікі бібліятэкі адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны «Страцім-лебедзь беларускай паэзіі» і прынялі ўдзел у чэленджы «Беларускі вянок».

Акцыя Акцыя Акцыя Акцыя Акцыя Акцыя Акцыя

1-10 декабря |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх