Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyrlib.by
Войти


Як да нас прыйшла кніга

У гарадской дзіцячай бібліятэцы №4 адбылося падарожжа да беларускага кнігадруку «Як да нас прыйшла кніга». Мерапрыемства было прысвечана беларускаму кнігадрукарству і самым яркім і найбольш вядомым творцам беларускай культуры. Вучні даведаліся, як да нас прыйшла кніга, якой была першая беларуская кніга, каму беларусы павінны быць удзячны за гэты цуд.

Таксама бібліятэкар расказаў вучням пра жыццёвы шлях, светапогляд і шматгранную асветніцкую дзейнасць хрысціянскай падзвіжніцы Ефрасінні Полацкай, багаслова Кірыла Тураўскага, першадрукара, мысліцеля-гуманіста Францыска Скарыну і інш.

Яшчэ мы падрабязна пагутарылі пра іх творчыя здабыткі (найперш пра асноўныя вынікі асветніцкай дзейнасці), а потым разам КНИГУ высветлілі іх ролю ў беларускай культуры; пазнаёміліся з найбольш выдатнымі кнігамі па гэтай тэме, якія есць у нашай бібліятэцы

Бо Беларусь — гэта не толькі краіна замкаў, не толькі край, дзе цудоўна захавалася народная песенная і танцавальная традыцыя, дзе дасягнула росквіту гарадская, рыцарская і манастырская культура. Беларусь — гэта яшчэ і краіна кнігі. Нездарма пераважная большасць вядомых культурных дзеячаў даўняй Беларусі так ці інакш звязаны з кнігай. І аб гэтым абавязкова павінен ведаць кожны беларус.

Час Час Час

11 октября |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх