Калядная варажба

Зазірнуць у будычыню на Каляды ў моладзі было звыклай справай ажно да сярэдзіны 20-га стагоддзя. Да і каму не хочацца зазірнуць у невядомае і даведацца аб сваёй будучыні? Вызначалі лёс пад вокнамі ў суседзяў, па сабачым брэху, па голасе, па рэху, пры дапамозе кія, дроў, ключэй, абутку, ежы і многага яшчэ. Варожбы былі вельмі цікавыя і разнастайныя. Але і зараз нашы чытачы не супраць паваражыць на лёс, і задаць свае пытанні небу, калі выпадае такая цудоўная магчымасць.

Вось і гарадская дзіцячая бібліятэка №4 у гэты калядны час прапанавала дзецям прыняць удзел у старанавагодніх вячорках «Калядная варажба», загадаць жаданне, пажартаваць і ўзняць сабе святочны настрой. Акрамя гэтага мы з дзецьмі пачыталі цудоўные зімнія і калядные кнігі: «Мама Му, Крумкач і Каляды» шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр, вядомай сваімі вясёлымі гісторыямі аб цудоўнай і адважнай гарэзе — карове Му, яе сябру-хвальку крумкачу Краксу ды іх сумесных прыгодах; «Чароўныя ніткі пані Яніны» Надзеі Ясмінска аб надзвычайным і таямнічым здарэнні. Нітачкі гэтай заблытанай справы прывялі нас да чароўнага вязання пані Яніны. Дарэчы, на чароўных нітачках мы яшчэ і паваражылі, што ўсім вельмі спадабалася! А яшчэ мы з дзецьмі пазнаёміліся з некаторымі «Казкамі чараўніцы Зімы» Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, якія ў любы час здольны перанесці чытачоў у дзівосныя святочныя дні.

Дзякуючы гэтым кнігам, мы пабывалі ў дзіўным свеце казак, даведаліся, як здзяйсняюцца мары і цуды, і як навучыцца не толькі заўважаць іх у звычайным жыцці, але і ствараць для тых, каго любім. Старэйшым дзецям прапаноўвалася атрымаць цытату-прадказанне ад класікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Багдановіча.

Вячоркі Вячоркі Вячоркі Вячоркі Вячоркі Вячоркі Вячоркі Вячоркі Вячоркі

13 января |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх