Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyrlib.by
Войти


Цётка (Алаіза Пашкевіч)

140 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Цёткі ў нашых бібліятэках

Цётка (сапр. Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч; 1876-1916) — беларуская паэтэса, грамадскі дзеяч, публіцыст.

Першая беларуская пісьменніца-жанчына, вядомая пад псеўданімамі Цётка, Мацей Крапіўка, Гаўрыла з Полацка, Тымчасовы і інш. У гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя яна займае пачэс

нае месца.

Нарадзілася 8 ліпеня 1876 года ў фальварку Пешчын Лідскага павета былой Віленскай губерні (цяпер Шчучынскі раён Гродзенскай вобласці). Дзіцячыя гады будучай паэтэсы прайшлі ў Тарэсіне, у сям’і дзеда, дзе яна змалку адчула ўсе радасці і цяжкасці сялянскай працы.

Алаіза вылучалася здольнасцю да навукі, з лёгкасцю рашала самыя цяжкія задачкі. У 1892 годзе, ва ўзросце шаснаццаці гадоў, яе разам з малодшым братам Юзікам адпраўляюць у Вільню, пад апеку старэйшай сястры Марыі. У Вільні паступіла ў рускае прыватнае сямікласнае жаночае вучылішча В.М. Прозаравай. Па сведчанню аднакурсніц, авалодвала навукай упарта, імкнулася да самастойнасці, часам давала ўрокі шкалярам, каб аплаціць жыццё і харчаванне. З-за цяжкай хваробы лёгкіх пакінула вучобу і паехала працаваць настаўніцай у вёску. Вучылішча закончыла толькі ў 1901 годзе.

У 1902-1904 гг. вучылася на курсах П. Лесгафта ў Пецярбурзе. Тут яна знаёміцца з нелегальнай рэвалюцыйнай літаратурай, удзельнічае ў падпольных гуртках. Пасля, атрымаўшы медыцынскую падрыхтоўку на курсах, вярнулася ў Вільню. У гэты час па-сапраўднаму разгарнуўся яе талент паэтэсы, рэвалюцыйнага дзеяча, яркага аратара. Выступае заснавальніцай «Беларускага музычна-драматычнага гуртка». Прымае ўдзел як дэлегат ад Беларусі ў рабоце з’езда жанчын у Маскве (май 1905 год).

Пагроза арышту прымусіла выехаць у Заходнюю Украіну ў канцы 1905 года. Паступае на філасоўскі факультэт Львоўскага ўніверсітэта, займаецца вывучэннем беларускага народнага тэатра і фальклору. Нелегальна прыяджала на радзіму, удзельнічала ў выданні беларускай газеты «Наша доля». У 1908-1909 жыла ў Кракаве, вучылася ў Ягелонскім універсітэцэ.

У 1911 годзе вяртаецца на Радзіму і зноў з вялікай актыўнасцю ўключаецца ў грамадскую і літаратурную работу. Выступае за стварэнне беларускіх школ і чытальняў. У 1914 у Мінску заснавала і рэдагавала 1-ы беларускі часопіс для дзяцей і моладзі «Лучынка».

Творчая біяграфія

Творчая спадчына Алаізы Пашкевіч параўнаўча невялікая. Пры яе жыцці ў свет выйшлі дзве паэтычныя кніжкі: «Хрэст на свабоду», «Скрыпка беларуская» (абодве ў 1906).

У пецярбургскіх зборніках-альманахах «Калядная пісанка на 1904 год» і «Велікодная пісанка» (1904) паэтэса змашчае вершы «Мужыцкая доля», «Мужык не змяніўся», «Нямаш, але будзе» і «Музыкант беларускі», прасякнутыя спачуваннем цяжкай долі селяніна. Асабліва шмат апавяданняў, нарысаў і публіцыстычных артыкулаў змясціла Цётка на старонках часопіса «Лучынка».

Паэзіі Цёткі перыяду 1905-1907 гг. характэрны рэвалюцыйныя матывы, ідэі беларускага нацыянальнага адраджэння. Аднак Алаіза Пашкевіч — не толькі палымяны агітатар, а і вельмі шчыры лірык. Вобразы роднай Беларусі праходзяць праз усю лірыку паэтэсы. Яна з вялікай любасцю і замілаванасцю гаворыць пра родны край, яго людзей, маляўнічую беларускую прыроду. Асобны перыяд у яе творчасці складаюць вершы 1908-1914 гг., дзе пераважаюць матывы смутку, тугі па радзіме, зварот да фальклорных вобразаў («З чужыны», «Грайка», «Гаданне» і інш.).

У апошнія гады жыцця Цётка з вершамі выступала мала, асноўную ўвагу аддавала прозе і публіцыстыцы. Яна адна з пачынальніц беларускай прозы. У творчай спадчыне беларускай пісьменніцы вялікае месца займаюць падарожныя і навукова-папулярныя нарысы, даследванні фальклору. Большасць празаічных твораў і нарысаў Цёткі належаць 1912-1914 гадам. Публіцыстычныя артыкулы Алаізы Пашкевіч адрасаваны пераважна моладзі і прысвечаны важным пытанням свайго часу — развіццю беларускай асветы і нацыянальнай культуры.

Цётка адна з першых у беларускай літаратуры пачала пісаць падручнікі для пачатковай школы і перакладаць творы для дзяцей. У 1906 годзе выходзіць падручнік-хрэстаматыя «Першае чытанне для дзетак беларусаў».

Вверх