Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyrlib.by
Войти


Іван Стадольнік

80 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Івана Стадольніка ў нашых бібліятэках

Іван Канстанцінавіч Стадольнік — празаік, паэт, драматург, аўтар вершаў, аповесцей, апавяданняў, гумарэсак. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1980 года.

Нарадзіўся 12 верасня 1940 года ў вёсцы Янкі Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Пасля заканчэння Докшыцкай сярэдняй школы (1959) працаваў у мясцовым калгасе імя А. Суворава, на асваенні цалінных зямель у Казахстане. У 1959 годзе вярнуўся на радзіму, працаваў у родным калгасе, пасля бібліятэкарам Бярозаўскай бібліятэкі Докшыцкага раёна.

Скончыў Полацкае медвучылішча (1963). Працаваў зубным урачом Мосарскай сельскай бальніцы Глыбоцкага раёна (1963-1967), вучыўся завочна на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1965-1971).

Быў загадчыкам аддзела сельскай гаспадаркі полацкай газеты. З 1980 года працаваў рэдактарам аддзела літаратуры, з 1984 — адказны сакратар часопіса «Вожык». У 1991-98 у часопісе «Тэатральная Беларусь».

Творчая біяграфія

Дэбютаваў вершамі ў 1960 годзе. Першае апавяданне з’явілася ў рэспубліканскім друку ў 1971 годзе (газета «Літаратура і мастацтва»). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Хачу табе шчасця» (1979), сатыры і гумару «Як тут не смяяцца» (1985), аповесці і апавяданняў «Лістапад на пачатку лета» (1987), камедыі-фарса «Залатое вяселле» (1995).

Аповесць «Лістапад на пачатку лета», якая дала назву ўсёй кнізе, прысвечана тэме сям’і, праблемам духоўнасці чалавека, каханню. Апавяданні — пра людзей, якія сустракаліся аўтару на яго жыццёвым шляху, пра іх няпростыя, часам трагічныя лёсы, пра хараство роднай зямлі.

Для дзяцей выйшла кніга «Небяспечная знаходка» (2018), якую складаюць кароткія займальныя апавяданні. Яны вучаць хлопчыкаў і дзяўчынак дабрыні, спагадлівасці і шчырасці.

Вверх