Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Шушкевіч Станіслаў

Анатаваны спіс

Избранное

Шушкевіч, С. Выбраныя творы : у 2 т. / Станіслаў Шушкевіч. – Мінск : Маст. літ., 1978.

У выбраныя творы ўвайшлі: вершы, казкі, апавяданні, нарысы, успаміны, крытычныя эцюды.

Стихи

Шушкевіч, С. Выбранае : вершы / Станіслаў Шушкевіч ; [прадм. А. Марціновіча]. – Мінск : Маст. літ., 1988. – 414 с. : іл.

У зборнік увайшлі вершы з кніг «Дарогай вясны», «Сонца над маім асеннім садам», «Вершы», «Казачны церам», «Рэха маладосці».

Верш з кнігі «Дарогай вясны»

⚹ ⚹ ⚹
Мароз кусты сівыя прычасаў,
Як чуб, тырчаць на покаце ўзвышша,
Заечы след згубіла мудрая ліса
I топчацца на снезе, неспакойна дыша.

Ну, уцякай, дурненькі, уцякай,
Табе, мой шарачок, я спачуваю.
Вунь незамерзлая цячэ рака,
Ты пераскоч яе, хутчэй бяжы да гаю.

Залезь у цёмныя калючыя кусты,
Няхай ліса, шукаючы, свой нос наколе.
I будзе пошук у яе пусты,
А ты пасля шугнеш у баразну, на поле.

Я зайца шэрага, як бачыце, вучу,
А сам ліслівых, хітрых адагнаць не ўмею.
Не раз я ў свеце фальш і крыўду чуў,
А на дабро ніколі не губляў надзею.
Верш з кнігі «Сонца над маім асеннім садам»
Гронкі вінаграду і рабіны
Можа, хто пасее прыгаршчамі кпіны,
Калі ў паэтычны сад загляне.
Гронкі вінаграду і рабіны
У мяне заўжды ў адной пашане.

Не збіраўся я ніколі ў вырай,
Хоць і цешыўся паўднёвым сонцам,
І на поўначы бываў я з лірай,
Палюбіў паўночны край бясконца.

Так і падружылася рабіна з вінаградам,
Я на іх з любоўю буду прыглядацца.
Ярка свеціць сонца над маленькім садам,
Спорыцца пад сонцам мая праца.
Стихи

Шушкевіч, С. Дарога ў залатую восень : вершы / Станіслаў Шушкевіч. – Мінск : Маст. літ., 1983. – 174 с. : іл. – (Бібліятэка беларускай паэзіі).

Вершы са зборніка

Каля хаткі, сэрцу мілай…
Каля хаткі, сэрцу мілай,
Пахінулася рабіна
I шаптала ў комін-вуха
Ціха, ціха. Ветрык слухаў,
Яе шэпты ветрык слухаў.

А ў лісточках той рабіны
Ліўся голас салаўіны,
А пад ёго вечарочкам
Расцвітала васілёчкам —
Наша шчасце расцвітала.

Але выпала часіна,
Яна з мілай разлучыла.
Я паехаў. Горад шумны
Прывітаў мяне навукай,
Прывітаў мяне навукай.

Не звіліся з сумам грудзі
У маёй мілай. Помніць будзе,
Што казаў я ёй учора.
Я казаў, вярнуся скора,
Да яе вярнуся скора.

А прыеду не такім я…
Ой, зусім я стану іншым,
Прывяду я скарб над скарбы,
Ім дзяліцца без пагарды
Буду я тады з усімі.

А ў лісточках той рабіны
Будзе ліцца салаўіны
Голас ціхі. А пад ёю
Будзем з мілаю маёю
Аб каханні байкі баяць.

Каля хаткі, сэрцу мілай,
Пахінулася рабіна
I шаптала ў комін-вуха
Ціха, ціха. Ветрык слухаў,
Яе шэпты ветрык слухаў.
На двары маім лістапад
Асыпаецца жоўты сад.
Лістапад ідзе, лістапад.
Сцежка скопана капяжом
Ля акна майго, як нажом.
А я кладачку пакладу
На пясок сыры, на ваду,
Кладку любай і прыгожанькай,
Не замочыць свае ножанькі.
Яна ж кажа: — Голуб шызанькі,
Дый зазімак ужо блізенька,
Я ж баюся яшчэ змоладу
Першых замаразкаў, холаду…
— Дык да ганачка ад варот
Пранясу цябе цераз лёд,
Пацалункамі засланю
, Гарачэйшымі ад агню.
Асыпаецца жоўты сад,
На двары маім лістапад.
церам

Шушкевіч, С. Казачны церам : вершы, казкі / Станіслаў Шушкевіч. – Мінск : Юнацтва, 1983. – 143 с.

Вершы з кнігі

Муха-папрадуха
Жыла муха-маладуха,
Была муха папрадухай.
Дзень і ночку працавала,
Нітак тоненькіх напрала.
I снавала, і круціла,
Аж гудзела матавіла.
Пасля села і сказала:
— Ой, як многа ж я напрала!
Я пастаўлю новыя
Кросенкі кляновыя,
Ручнікоў натку,
Панясу на раку,
У ваду памачу,
Пранікам адкалачу,
Пасцялю на сенажаць,
Хай на сонцы паляжаць,
Пабялеюць ручнікі
На травіцы ля ракі.
Працаваць любіла муха,
Маладая папрадуха.
Пракалоў камарык ножку
Пракалоў камарык ножку
Аб паломаную дошку.
Нясе маці сына ў хату,
Дастае бінты і вату.
— Куды ж цябе ліха несла?
Ну сядай, сынок, у крэсла!
Будзем ножку бінтаваць,
Рану ёдам заліваць.
Слёзы коцяцца па твары,
Плача, войкае камарык,
Аж рачогуць каля хаты
Камарыкі-камараты:
— Вытры слёзы, памаўчы,
Больш па дошцы не скачы!
Выцер носік, выцер тварык,
Заікаецца камарык:
— Вось як ножку залячу,
Насміхацца адвучу.
Знатныя лісічкі
Важны грыб баравік
Кпіць з маленькіх прывык:
— Танканогія лісічкі,
У вас танныя спаднічкі,
Як на смех капелюшы!
Вы крывулькі-малышы!
Хто нагнаў на вас спалох?!
Вы чаму залезлі ў мох?!
Паднялі лісічкі рыльцы:
— Мы з лісой аднафамільцы…
Хоць ты, брацік, ганарлівы,
А зірнеш — увесь чарвівы,
Нас баіцца злы чарвяк,
Не кранае аніяк.
Ты закрый, крыклівец, рот,
Між грыбоў мы знатны род.
У нас тоненькія ножкі,
У нас жоўтыя панчошкі,
У нас жоўтыя спаднічкі,
Мы вясёлыя сястрычкі.
Вверх